wd wp Пошук:

Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілы

Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілыукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Мікалаеве.

Гісторыя

Універсітэт - адна з самых маладых вышэйшых навучальных устаноў ва Украіне. Ён размешчаны на месцы, дзе ў 1862 годзе была ўтворана Мікалаеўская партовая рамесная школа. З тых часоў тут існавалі навучальныя ўстановы рознага тыпу. Ідэя стварэння Мікалаеўскага філіяла Кіева-Магілянскай акадэміі з’явілася летам 1995 года сярод выкладчыкаў Украінскага дзяржаўнага марскога тэхнічнага універсітэта, якія адчувалі, што толькі тэхнічнай адукацыі для рэгіёну ўжо мала, нягледзячы на тое, што тут дзейнічалі педагагічны інстытут і філіял Кіеўскага інстытута культуры. 3 ліпеня 1996 Кабінет Міністраў Украіны прыняў пастанову аб стварэнні Мікалаеўскага калегіума Кіева-Магілянскай акадэміі. 13 сакавіка 2002 года было выдадзена распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны аб стварэнні Мікалаеўскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта імя Пятра Магілы. 10 снежня 2008 года у адпаведнасці з распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны Мікалаеўскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт імя Пятра Магілы рэарганізаваны ў класічны Чарнаморскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Магілы. 4 чэрвеня 2016 года ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ўніверсітэт атрымлівае статус нацыянальнага.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·1996 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта