Чарлі Шын (англ.: Charlie Sheen, сапраўднае імя Ка́рлас І́рвін Эстэ́вес, англ.: Carlos Irwin Estévez; 3 верасня 1965, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст і прадзюсар, сын акцёра Марціна Шына.
На пачатку кар’еры з’явіўся ў фільмах «Узвод», «Дух помсты» і «Уол-стрыт». На тэлебачанні вядомы з роляў у серыялах «Спін-Сіці» і «Два з паловай чалавекі», у якім здымаўся з 2003 па 2011 год. У 2010 годзе Шын стаўся высокааплочваемым тэлевізыйным акцёрам з прыбыткам $ 1,8 млн за эпізод серыялу[5]. Ён таксама вядомы па сваіх шматлікіх скандалах у асабістым і грамадскім жыцці, таксама з-за ўжывання наркотыкаў. 7 сакавіка 2011 года Шын быў звольнены кампаніяй CBS і Warner Bros. Television з серыяла.
З 2002 па 2006 год быў жанаты на актрысе Дэніз Рычардc. У іх дьве дачкі: Сэм (нар. 9 сакавіка 2004 г.)[6] і Лола Роўз (нар. 1 чэрвеня 2005)[7]. З 2008 па 2011 год быў жанаты на актрысе Брук Мюлер, у іх ёсць сыны-блізнюкі: Боб і Макс (нар. 14 сакавіка 2009)[8][9][10].