wd wp Пошук:

Чарлз Макінташ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макінташ. Чарлз Ма́кінташ (англ.: Charles Macintosh; 29 снежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатландскі хімік і вынаходнік.

Біяграфія

Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.

Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.

Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Charles Macintosh // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1766 годзе
Катэгорыя·Хімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу