wd wp Пошук:

Чарлз Бэкан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэкан.

Чарлз Джозеф Бэкан малодшы (англ.: Charles Joseph Bacon, Jr .; 9 студзеня 1885, Бруклін — 15 лістапада 1968, Форт-Лодэрдэйл) — амерыканскі лёгкаатлет, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года ў Сент-Луісе Бэкан удзельнічаў толькі ў забегу на 1500 м, у якім заняў апошняе дзевятае месца. На неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 года ў Афінах ён стаў пятым на дыстанцыі 400 м і 6-м у 800 м.

На Гульнях 1908 года ў Лондане Бэкан удзельнічаў толькі ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Ён выйграў спаборніцтва, усталяваўшы пры гэтым першы афіцыйны сусветны рэкорд.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Форт-Лодэрдэйле