wd wp Пошук:

Чапля белая малая

Egretta garzetta

Чапля белая малая (Egretta garzetta) — сярэдняга памеру балотная птушка сямейства чаплевых, шырока распаўсюджаная ў цёплым клімаце ўсходняга паўшар’я. Пачынаючы з другой паловы XX стагоддзя актыўна засяляе Паўночную і Цэнтральную Амерыку.

Знешне падобная да вялікай белай чаплі, адрозніваецца ад яе меншымі памерамі, падоўжаным пер’ем на патыліцы і грудзях, і дэталямі афарбоўкі дзюбы і ног. Трымаецца паблізу розных вадаёмаў са стаячай або праточнай вадой; засяляе пойменныя лясы ў далінах рэк, плыткія азёры з зарослымі берагамі, балоты, заліўныя рысавыя палі. Не баіцца чалавека і часта сустракаецца каля жылля і на пашах. Гняздуе калоніямі, часта сумесна з бакланамі або іншымі чаплямі. Сілкуецца ў асноўным дробнай рыбай, а таксама казуркамі, жабамі, слімакамі і да т.п. У Еўропе пералётная птушка, зімуе на берагах Міжземнага мора, у Афрыцы і ў трапічнай Азіі.

Гл.таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Новай Зеландыі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чаплевыя
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Птушкі Аўстраліі