wd wp Пошук:

Чан Дай Куанг

Чан Дай Куанг (в’етн.: Trần Đại Quang; 12 кастрычніка 1956 г., камуна Куанг Тыен, акруга Кім Сон, правінцыя Ніньбінь, ДРВ — 21 верасня 2018) — дзясяты прэзідэнт В’етнама (2016—2018), доктар філасофіі ў галіне юрыдычных навук, прафесар. Дэпутат Нацыянальнага Сходу 13-га склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1956 года ў камуне Куанг Тыен акругі Кім Сон правінцыі Ніньбінь Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. З ліпеня 1972 года па кастрычнік 1975 года студэнт школы народнай паліцыі і школы замежных моў пры МУС В’етнама. З кастрычніка 1975 года па чэрвень 1987 года супрацоўнік 1 дэпартамента палітычнай абароны, а таксама намеснік начальніка II дэпартамента палітычнай абароны па кадравай службе пры МУС В’етнама.

З чэрвеня 1987 года па чэрвень 1990 года начальнік дэпартамента кадраў і начальнік аддзела грамадзянскай службы II дэпартамента палітычнай абароны пры МУС. З чэрвеня 1990 года па верасень 1996 года — намеснік сакратара парткама і намеснік кіраўніка Дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў В’етнама.

З верасня 1996 года па кастрычнік 2000 года — кіраўнік дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; член дэпартамента па агульнай бяспецы КПВ; член Дэпартамента агульнай бяспекі Пастаяннага камітэта КПВ і сакратар штаба бяспекі партыйнага камітэта ў аддзеле міністэрства грамадскай бяспекі. З кастрычнік 2000 года да красавіка 2006 года намеснік сакратара парткама і намеснік начальніка Упраўлення агульнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; павышаны да генерал-маёра (2003 г.); прысвоена званне дацэнта (2003).

З красавіка 2006 года па студзень 2011 года — член ЦК партыі 10 склікання, член Цэнтральнага Народнага Камітэту па грамадскай бяспекі, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспекі, намеснік міністра грамадскай бяспекі, генерал-лейтэнанты (2007), і прысвоена званне прафесара (2009).

Са студзеня 2011 года па жнівень 2011 года — член Палітбюро, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспецы, намеснік міністра грамадскай бяспекі СРВ.

З 2016 года — прэзідэнт В’етнама. Старшыня Савета нацыянальнай абароны і бяспекі В’етнама.

Памёр у 10:05 раніцы 21 верасня 2018 ў Ханоi пасля цяжкай кардыялагічнай хваробы[3][4].

Зноскі

  1. 1 2 Tran Dai Quang // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chủ tịch Trần Đại Quang qua đời ở tuổi 62
  3. Памёр прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг
  4. AFP news agency on Twitter (руск.) , Twitter . Праверана 21 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты В’етнама
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Ваенных заслуг
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных