wd wp Пошук:

Чандыгарх

Чандыгарх (англ.: Chandigarh), саюзная тэрыторыя Індыі, якая служыць сталіцай двум індыйскім штатам — Пенджабу і Хар’яне. Плошча — каля 114 км². Насельніцтва — 900 тыс. чалавек (2001).

«Чандыгарх» літаральна азначае «Форт Чанды» і знамянуе даўнейшую наяўнасць тут старажытнага храма індуісцкай багіні Чанды. Сучасны Чандыгарх — сусветна вяджомы сваёй планіроўкай і архітэктурай, гэта першы ад пачатку спланаваны горад Індыі. Тут увасобілі свае праекты Ле Карбюзье, Мэцью Навіцкі, Альберт Майер і П’ер Жанерэ. Паводле даследванняў Міністэрства гарадскога развіцця (2010), Чандыгарх — самы чысты горад краіны.

Геаграфія

Чандыгарх размяшчаецца ў паўночнай Індыі, ля падножжа Гімалаяў. Клімат субтрапічны, вільготны. Сезонны рытм: вельмі гарачае лета, мяккая зіма.

Большая частка Чандыгарха пакрытая баньянавымі і эўкаліптавымі плантацыямі, а таксама разнастайнымі фруктовымі дрэвамі. Алені, папугаі, паўліны насяляюць лясы ў наваколлі горада. Мноства пералётных птушак з Сібіры і Японіі гняздзяцца тут узімку.

Эканоміка

Чандыгарх займае першае месца сярод усіх штатаў і саюзных тэрыторый Індыі па ўзроўню даходаў на душу насельніцтва: 99 тыс. рупій у бягучых цэнах (2006—2007). Большасць працоўных месцаў прадастаўлена ўрадавымі ўстановамі. Горад мае развітую гандлёвую і фінансавую інфраструктуру. Апошнім часам імкліва развіваецца ІТ-індустрыя.

Добра развітая транспартная інфраструктура, у тым ліку сітэма грамадскага транспарту. Разам з тым, у Чатысгарху зарэгістраваная найбольшая колькасць машын на душу насельніцтва.

Існуюць планы будаўніцтва міжнароднага аэрапорта і метрапалітэна.

Архітэктура

Помнік «Адкрытая рука», спраектаваны Ле Карбюзье
Планіраванне горадабудаўніцтва разгортвалася па двух этапах: першапачаткова будаваўся горад на 150 тысяч жыхароў з наступным яго павелічэннем да 500 тысяч.

Будучы горад быў раздзелены Ле Карбюзье на сектары, кожны з якіх быў, тэарэтычна, самадастатковым раёнам у адносінах пражывання, працы і адпачынку. Сектары былі злучаныя паміж сабой сеткай дарог, якая развівалася таксама адпаведна адмысловага плану «7 узроўняў», у адпведнасці з сямі тыпамі перамяшчэнняў. Вышэйшы ўзровень (т. зв. V1) займалі магістралі, якія злучаюць горад з іншымі гарадамі, ніжэйшы (V7) — вуліцы і праезды да асобных дамоў. Пазней быў даданы ўзровень V8 — веласіпедныя і пешаходныя дарожкі.

У плане горад быў размечаны прамавугольнай сеткай з сектарамі 800 на 1200 м. У кожным сектары былі свае рынак, культавае збудаванне, школа і г.д. — усе ў 10-хвіліннай дасягальнасці. Горад цалкам быў акружаны зялёным поясам, што па задуме архітэктараў павінна было прадухіліць утварэнне прыгарадаў і распаўзанне горада (urban sprawl).

Чандыгарх мае два гарады-спадарожнікі — Панчкула і Мохалі, разам яны ўтвараюць т. зв. Чандыгарх трысіці.

Насельніцтва

Каля 1 млн жыхароў Чандыгарха прадстаўляюць сабой даволі тыповае насельніцтва гэтага рэгіёна Індыі: 80 % — індуісты, 16 % — сікхі, 4 % — мусульмане і каля 1 % — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і пенджабская, даволі папулярная англійская.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Official Website of Chandigarh AdministrationЧандыгарх.
  3. 2011 census of India

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных