wd wp Пошук:

Чалбі

Чалбі (англ.: Chalbi) - глініста-саланчаковая пустыня ў Афрыцы, размешчаная ў паўночнай частцы Кеніі, на ўсход ад возера Туркана. Назва пустыні на мове габра азначае «голы і салёны». Гэта самы засушлівы і гарачы рэгіён Кеніі. Пустыня ўтварылася на месцы старажытнага возера. Назіраюцца міражы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пустыні Афрыкі
Катэгорыя·Геаграфія Кеніі