«Чалавек на ўсе часы» (англ.: A Man for All Seasons) — брытанская гістарычная драма, знятая Фрэдам Цынеманом ў 1966 годзе па аднайменнай п’есе Роберта Болт. Распавядае пра святога Томаса Мора, які, будучы ў XVI стагоддзі лорд-канцлерам Англіі, адмовіўся ўхваліць развод караля Генрыха VIII, ня пабаяўшыся аддаць жыццё за свае рэлігійныя перакананні.
Карціна заваявала дзве прэміі Маскоўскага кінафестывалю (1967), шэсць прэмій «Оскар» (1967), сем прэмій BAFTA (1968) і мноства іншых узнагарод.