У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бычкоўскі. Ціт Бычкоўскі (1799, г. Лагойск — 1843) — беларускі жывапісец[1].
З прыгонных графа Тышкевіча. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (да 1829, у Я. Рустэма), Дрэздэне, Мюнхенскай акадэміі мастацтваў (1836-42)[1]. У 1843 паехаў y Венецыю, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствам.
Аўтар бытавых карцін на тэмы жыцця прыгонных сялян («Касец точыць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў»), партрэта Ю. Славацкага (1831), К. Княжэвіча(руск.) бел., генерала С. Вайчынскага(польск.) бел. (1836, музей А. Міцкевіча ў Варшаве(руск.) бел.) і іншых[1].