wd wp Пошук:

Цісканіна ў Сеуле

Цісканіна адбылася ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) увечары 29 кастрычніка 2022 года на святкаванні Хэлоўіна. Паводле наяўных звестак, 151 чалавек загінуў[1].

Мерапрыемства было першым масавым святкаваннем пасля адмены абмежаванняў, звязаных з COVID-19. У раёне Ітхэвон знаходзяцца шматлікія кавярні, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. У асноўным удзельнікі гулянняў былі не старэйшыя за 30 гадоў[2]. Прыкладна ў 22:15 па мясцовым часе каля адной з устаноў сабраўся вялікі натоўп ахвотных пабачыць знакамітасць, якая меркавана там адпачывала[3]. Гэта месца знаходзіцца на стромкім схіле, калі адзін чалавек упаў, іншыя людзі ў натоўпе па інэрцыі пачалі губляць раўнавагу і падаць адзін на аднаго[4].

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль выступіў з заявай, у якой заклікаў чыноўнікаў забяспечыць аператыўную дапамогу пацярпелым і праверыць бяспеку святкаванняў.

Механізм утварэння цісканіны параўноўваюць з такім жа, як на Нямізе ў Мінску ў 1999 годзе[5].

Зноскі

  1. cnn.com
  2. belta.by
  3. aljazeera.com
  4. theguardian.com
  5. Nashaniva.com
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Катастрофы 2022 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кастрычнік 2022 года
Катэгорыя·2022 год у Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Катастрофы ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Сеул
Катэгорыя·Падзеі 29 кастрычніка