wd wp Пошук:

Цімафей Эфескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цімафей.

Цімафей (стар.-грэч.: Τιμόθεος, лац.: Timotheus; каля 17, Лістра, Галатыя, Рымская імперыя — каля 80, Эфес, Рымская імперыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп эфескі[2].

Цімафей быў, як паведамляюць Дзеянні Святых Апосталаў, сынам іўдзейкі, якая звярнулася ў хрысціянства, і грэка. У Другім пасланні да Цімафея паведамляюцца імёны яго маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысціянкі, — Лаіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён звярнуўся, верагодна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас яго першага падарожжа (Дз 14:5—22), каля 4849 гадоў.

Выява Цімафея, 1-га біскупа Эфескага з «Нюрнбергскай Хронікі» Хартмана Шэдэля, (1493)

Падчас свайго другога падарожжа Павел зноў наведаў Лістру і на гэты раз узяў Цімафея з сабой (Дзеянні. 14:1—3). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павел называў яго «мой любімы і верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на ​​маладосць, выконваў шэраг важных даручэнняў апостала — ён прапаведаваў у Фесалоніках (1Фес. 1—6), настаўляў у веры ў Карынфе (1Кар. 4:17).

Вызваліўшыся з свайго першага зняволення ў Рыме, апостал Павел распачаў з Цімафеем паездку на Усход, і пакінуў Цімафея ў Эфесе біскупам. Калі Павел ізноў быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зняволенні. Пасля смерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфес. Пра яго апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданне паведамляе, што ён, як і яго настаўнік, памёр мучанікам каля 80 года.

Да Цімафея звернуты два пастырскія пасланні апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.

Зноскі

  1. Никифор (Бажанов) Тимофей // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IV — М.: 1892.
  2. Eusebius, Historia Ecclesiastica 3.4; translated by G.A. Williamson, Eusebius: The History of the Church (Harmonsworth: Penguin, 1965), p. 109

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Свяшчэннамучанікі
Катэгорыя·Дзеянні святых апосталаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў іле Конья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 17 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 80 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лістры
Катэгорыя·Персанажы Новага Запавету
Катэгорыя·70 апосталаў
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў Эфесе
Катэгорыя·Біскупы эфескія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 97 годзе