wd wp Пошук:

Цібо Стары

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цібо. Цібо Стары (фр.: Thibaud l’Ancien; 880/890 — раней 942) — віконт Блуа (906), віконт Тура (908), граф Тура і Блуа (магч. 940). Родапачынальнік Цібальдзінаў, вядомых як дом дэ Блуа.

Паходзіў з шляхетнага франка-бургундскага роду. У пачатку X стагоддзя прыбыў на берагі ніжняй Луары.

Імя першай яго жонкі невядома. Другой яго жонкай стала Рыхільда Буржская, таксама вядомая як Рыхільда Мэнская (каля 890 — каля 942). Яе паходжанне да канца не вядома. Паводле адной версіі, яна дачка Гуга (каля 862—892), графа Буржа і Ратхільды (каля 871 — каля 928), дачкі караля Карла Лысага і Рыхільды Ардэнскай. Паводле іншай, унучка Бернара (каля 840 — каля 880), маркіза Готыі, графа Пуацье, Буржа і Ацёна.

Існуе таксама версія, што другой жонкай Цібо Старога была Рыхільда дэ Блуа, дачка Роберта Моцнага, графа Парыжа і Тура і сястра каралёў Эда і Роберта I.

Сям’я і дзеці

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Графы Блуа
Катэгорыя·Дом дэ Блуа-Шампань
Катэгорыя·Графы Тура
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя