wd wp Пошук:

Цібар Сэкель

Цібар Сэкель (венг.: Tibor Székely; 12 лютага 1912 — 20 верасня 1988) — югаслаўскі журналіст, даследчык, пісьменнік, юрыст эсперантыст.

Удзельнічаў у экспедыцыях па Паўднёвай Амерыцы, Азіі і Афрыцы. Апроч венгерскай і харвацкай моў таксама ведаў нямецкую, французскую, іспанскую, англійскую і эсперанта. Быў членам Акадэміі эсперанта і ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі эсперанта.

Біяграфія

Бацька Цібара Сэкеля быў ветэрынарам і сям’я шмат разоў пераязджала. Пасля некалькіх гадоў па нараджэнні Цібара, сям’я пасялілася ў Ценеі (тэрыторыя сучаснай Румыніі), а пасля 1922 года ў Кікіндзе (Сербія, Югаславія). Там Цібар скончыў пачатковую школу, пасля чаго сям’я пераехала ў Нікшыч у Чарнагорыі, дзе Цібар скончыў гімназію. Ужо ў сярэдняй школе захапіўся альпінізмам і пешкі прайшоў праз усю Чарнагорыю.

Пасля гімназіі Сэкель працаваў журналістам у Заграбе і ў 1933 ажыццявіў падарожжа ў Аргенціну, для падрыхтоўкі рэпартажу пра аргенцінскіх эмігрантаў, але застаўся там і на працягу 15 гадоў займаўся журналістыкай і даследаваннямі. У 1944 пакарыў Аканкагуа, самую высокую гару Заходняга і Паўднёвага паўшар’яў. У 19481949 гадах займаўся даследаваннем малавядомых раёнаў у лясах Бразіліі. У гэтым падарожжы ён сустрэў племя канібалаў тупары, у якім пражыў чатыры месяцы.

Адначасова з даследаваннямі, Сэкель займаўся археалогіяй і антрапалогіяй. У Гватэмале і Мексіцы ён займаўся вывучэннем цывілізацыі мая і цывілізацыі інкаў у Перу. Абапіраючыся на паданне, Сэкель знайшоў старажытны горад, пабудаваны індзейцамі. Падчас свайго падарожжа па Амазонцы, карыстаючыся папярэднім доследамі, Сэкель здолеў прайсці за Раку Смерці праз тэрыторыю ваяўнічага племені шавана, сабраўшы шмат карысных геаграфічных звестак пра гэты рэгіён.

У 1954 годзе Сэкель вярнуўся ў Югаславію, але па-ранейшаму шмат падарожнічаў. У сакавіку 1962 года адправіўся ў падарожжа ў Афрыку, у якім ён ажыццявіў узыходжанне на Кіліманджара, самую высокую гару Афрыкі.

На працягу свайго жыцця Сэкель займаўся рознымі справамі. Быў даследчыкам, пісьменнікам, археолагам, мастаком, скульптарам, рэжысёрам, журналістам. Пісаў кнігі, у тым ліку на эсперанта. Карыстаўся двума дзясяткамі моў, з якіх на дзесяці размаўляў добра. З 1972 года жыў у Субоціцы, (Ваяводзіна), дзе да канца жыцця працаваў дырэктарам музея.

У 1985 годзе, Сэкель, будучы прадстаўніком Сусветнай асацыяцыі эсперанта і дэлегацыі Югаславіі вынес на галасаванне рэзалюцыю пра эсперанта, якая была адзінагалосна прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА.

Творы

Апісанні падарожжаў

Творы Цібара Сэкеля змяшчаюць цікавыя назіранні за звычаямі, мастацтвам, этнаграфіяй і перакладзены на шмат моў.

Кнігі аб эсперанта

Падручнікі

Кнігі па этнаграфіі

Падарожнічая па Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі і Акіяніі Сэкель сфарміраваў вялікую этнаграфічную калекцыю, і падарыў яе Этнаграфічнаму музею Заграба.

Слоўнік

Цібар Сэкель супрацоўнічаў з рэдакцыяй 20-моўнага музеялагічнага слоўніка Diktionarium Museologikum, які быў выдадзены ў 1986 годзе. — ISBN 963-571-174-3

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Brozović D., Ladan T. Tibor Sekelj // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Даследчыкі цывілізацыі інкаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Попрадзе