wd wp Пошук:

Цярэнцій Еўдакімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўдакімаў. Цярэнцій Еўдакімаў (1927) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г., у в. Вялікае Сяло Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). У 1946 г. далучыўся да нелегальнай моладзевай беларускай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх.

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі, да гэтага спрычынілася тое, што да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі падштурхоўваў да тэрарызму. Цярэнцій Еўдакімаў быў арыштаваны 10 лютага 1947 г. Падчас допытаў жорстка катаваны. У часе знаходжання ў турме ў Паставах зрабіў няўдалую спробу ўцёкаў, быў затрыманы.

Засуджаны на 25 год пазбаўлення волі паводле артыкулу 63-1, 76 КК БССР. Мяркуецца, што тэрмін адбываў у Дуброўлагу (Мардовія). Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны 20 лістапада 1992 г. Вярхоўным Судом РБ. Справа знаходзіцца ў УКГБ Віцебскай вобласці (23126-П).

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154948.html Кароткая біяграфія Цярэнція Еўдакімава

Спасылкі

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх патрыётаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы