wd wp Пошук:

Цягліцы шыі чалавека

Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Цягліцы шыі

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на уласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Паходжанне цягліц шыі

Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:

  1. Вытворныя шчэлепных дуг:
    1. Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter anterior m. digastrici);
    2. Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter posterior m. digastrici), падскурная цягліца шыі (лац.: platysma);
    3. Вытворныя астатніх шчэлепных дуг — грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (лац.: m. sternocleidomastoideus);
  2. Аўтахтонныя цягліцы шыі:
    1. Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus), грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus), шчытапад’языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus), лапаткава-пад’языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus), падбародкава-пад’языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus);
    2. Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (лац.: mm. scaleni anterior, medius, posterior et minimus);
    3. Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli), доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis), пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior), латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis).

Класіфікацыя

Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:

  1. Уласныя цягліцы шыі;
  2. Надпад’языковыя цягліцы;
  3. Падпад’языковыя цягліцы;
  4. Падпатылiцавыя цягліцы.

Уласныя цягліцы шыі

Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Бакавая група
Паверхневыя цягліцы
Падскурная цягліца шыі
(лац.: platysma)
Паверхневая пласцінка ўласнай фасцыі вялікай грудной цягліцы (лац.: lamina superficialis fasciae pectoralis major propriae), фасцыя дэльтападобнай цягліцы (лац.: fascia deltoidea) на ўзроўні другога рабра Край ніжняй сківіцы; латаральныя пучкі ўплятаюцца ў калявушна-жавальную і жавальную фасцыі (лац.: fascia parotidea et masseterica), а таксама ў цягліцу-апускальніцу ніжняй губы (лац.: m. depressor labii inferioris) і цягліцу смеху (лац.: m. risorius) Паверхневая шыйная, падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. cervicalis superficialis, submentalis) Шыйная галіна тваравага нерва (лац.: r. colli nervi facialis) Нацягвае скуру шыі і часткі грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз, спрыяе адтоку вянознай крыві ад галавы і шыі

FMA: 45738
TA: A04.2.01.001
Gray
[7][8][9][4][10]

Грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца
(лац.: m. sternocleidomastoideus)
Медыяльная ножка (лац.: caput sternale) Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны (лац.: manubrium sterni) Соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) Патыліцавая, грудзіна-ключыцава-соскападобная, верхняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior) Вонкавая галіна дадатковага нерва (лац.: r. externus nerni accessorius), шыйны нерв CII (лац.: n. cervicalis CII) Нахіляе галаву ў бок, а твар паварочвае ў процілеглы; закідае галаву назад і трохі высоўвае наперад; цягне ўгару ключыцу і грудзіну

FMA: 13407
TA: A04.2.01.008
Gray
[11][8][9][12][10]

Латаральная ножка (лац.: caput claviculare) Грудзінавы канец ключыцы (лац.: extremitas sternalis claviculae)
Глыбокія цягліцы
Пярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus anterior)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CIII—VI) Грудок пярэдняй лесвіцавай цягліцы першага рабра (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) Узыходная шыйная, ніжняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро ўгору; нахіляе шыйны аддзел хрыбетніка у бакі ці наперад

FMA: 13385
TA: A04.2.01.004
Gray
[13][14][15][16][17]

Сярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus medius)
Папярочныя адросткі II—VII шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CII—VII) Верхняя паверхня першага рабра ззаду баразны падключыцавай артэрыі (лац.: sulcus arteriae subclaviae costae I) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII)

FMA: 13386
TA: A04.2.01.005
Gray
[13][14][15][16][17]

Задняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus posterior)
Папярочныя адросткі V—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CV—VI) Вонкавая паверхня другога рабра (лац.: costa II) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII)

FMA: 13387
TA: A04.2.01.006
Gray
[13][14][15][16][17]

няма даступнай ілюстрацыі Найменшая лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus minimus)
Папярочны адростак III шыйнага пазванка (лац.: processus transversus CIII) Унутраны край першага рабра наперадзе грудка пярэдняй лесвіцавай цягліцы (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) і купал плеўры (лац.: cupula pleurae) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро і купал плеўры ўгору

FMA: 64827
TA: A04.2.01.007
Gray
[13]

Пасярэдняя (перадхрыбетная) група
Доўгая цягліца шыі
(лац.: m. longus colli)
Вертыкальная частка (лац.: pars recta) Целы і папярочныя адросткі V шыйнага да III груднога пазванкоў (лац.: corpus et processus transversus CI—TIII) Пярэдняя паверхня целаў II—III шыйных пазванкоў (лац.: facies anterior corpi CII—III) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis) Хрыбетная, узыходная і глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII) Нахіляе шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад і ў бок

FMA: 13370
TA: A04.2.01.002
Gray
[13][14][18][19][20]

Верхняя косая частка (лац.: pars obliqua superior) Пярэднія грудкі раброва-папярочных адросткаў II—V шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus TI—III) Цела другога шыйнага пазванка (лац.: corpus CII) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis)
Ніжняя косая частка (лац.: pars obliqua inferior) Целы I—III грудных пазванкоў (лац.: corpus TI—III) Пярэдняя паверхня раброва-папярочных адросткаў трох ніжніх шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus CV—VII)
Доўгая цягліца галавы
(лац.: m. longus capitis)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CI—VI) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CI—CIV (лац.: nn. cervicalis CI—CIV) Нахіляе галаву і шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад; паварот галавы ў бок

FMA: 46308
TA: A04.2.01.003
Gray
[21][14][18][22][17]

Надпад’языковыя цягліцы

Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Двухбрушная цягліца
(лац.: m. digastricus)
Пярэдняе брушка (лац.: venter anterior) Двухбрушная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fossa digastrica mandibulae) Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад'языковай косці (лац.: cornu minor ossis hyoidei), і пераходзіць у задняе брушка Падпадбародкавая артэрыя (лац.: a. submentalis) Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Апускае ніжнюю сківіцу; цягне пад'языковую косць угору

FMA: 46291
TA: A04.2.03.002
Gray
[23][24][9][12][25]

Задняе брушка (лац.: venter posterior) Соскападобная выразка скроневай косці (лац.: incisura mastoidea ossis temporalis) Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) Двухбрушная галіна тваравага нерва (лац.: r. digastricus nervi facialis)
Шылапад'языковая цягліца
(лац.: m. stylohyoideus)
Шылападобны адростак скроневай косці (лац.: processus styloideus ossis temporalis) Цела і вялікі рог пад'языковай косці (лац.: corpus et cornu major ossis hyoidei) Патыліцавая, тваравыя артэрыі і надпад'языковая галіна языковай артэрыі (лац.: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus arteriae lingualis) Шылапад'языковая галіна тваравага нерва (лац.: r. stylohyoideus nervi facialis) Цягне пад'языковую косць назад, угору і вонкі

FMA: 9625
TA: A04.2.03.005
Gray
[26][24][27][12][17]

Сківіцава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. mylohyoideus)
Сківіцава-пад'языковая лінія ніжняй сківіцы (лац.: linea mylohyoidea mandibulae) Пярэдняя паверхня цела пад'языковай косці (лац.: facies anterior corpi ossis hyoidei) Пад'языковая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. sublingualis, submentalis) Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Цягне пад'языковую косць угору і наперад, удзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы

FMA: 46320
TA: A04.2.03.006
Gray
[28][8][29][12][17]

Падбародкава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. geniohyoideus)
Падбародкавая восць ніжняй сківіцы (лац.: spina mentalis mandibulae) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII)

FMA: 46325
TA: A04.2.03.007
Gray
[30][24][29][31][17]

Падпад’языковыя цягліцы

Падпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Грудзіна-пад'языковая цягліца
(лац.: m. sternohyoideus)
Задняя паверхня ключыцы (лац.: fascies posterior claviculae), сустаўная капсула грудзіна-ключыцавага сустава (лац.: capsula articulationis sternoclavicularis), рукаяткагрудзіны (лац.: manubrium sterni) Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) Верхняя шчытападобная, паверхневая шыйная артэрыі (лац.: aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis) Верхні карэньчык шыйнай пятлi CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад'языковую косць уніз

FMA: 13341
TA: A04.2.04.002
Gray
[30][32][29][33][10]

Грудзіна-шчытападобная цягліца
(лац.: m. sternothyroideus)
Задняя паверхня храстка першага рабра (лац.: cartilago costae I), рукаятка грудзіны (лац.: manubrium sterni) Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Цягне гартань уніз

FMA: 13343
TA: A04.2.04.002
Gray
[34][32][35][33][10]

Шчытапад'языковая цягліца
(лац.: m. thyrohyoideus)
Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Вялікі рог пад'языковай косці (лац.: cornu major ossis hyoidei) Шчытапад'языковая галіна шыйнай завесы CI—CII (лац.: r. thyrohyoideus ansae cervicalis CI—CII) Набліжае пад'языковую косць да гартані; падымае гартань

FMA: 13344
TA: A04.2.04.007
Gray
[34][32][15][33][36]

Лапаткава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. omohyoideus)
Верхняе брушка (лац.: venter superior) Ніжні край цела пад'языковай косці (лац.: margo inferior corpi ossis hyoidei) Сухажылле зрастаецца з фасцыяльнай похвай сасудзіста-нервовага пучка шыі Верхні карэньчык шыйнай пятлі CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад'языковую косць уніз і вонкі; адцягваецца похва сасудзіста-нервовага пучка шыі, пашыраючы прасвет унутранай ярмовай вены

FMA: 13342
TA: A04.2.04.003
Gray
[37][32][15][33][10]

Ніжняе брушка (лац.: venter inferior) Сухажыльная перамычка лапаткава-пад'языковай цягліцы (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Верхні край і верхняя папярочная звязка лапаткі (лац.: margo superior et lig. transversum scapulae superius)
Цягліца-падымальніца шчытападобнай залозы
(лац.: m. levator glandulae thyroideae)
Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) ці шчытападобны храсток (лац.: cartilago thyroidea) Капсула шчытападобнай залозы (лац.: capsula thyroidei glandulae) Падцягвае капсулу шчытападобнай залозы ўгору

FMA: 13345
TA: A04.2.04.008
Gray
[34]

Падпатыліцавыя цягліцы

Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Пярэдняя прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis anterior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, патыліцавая артэрыі (лац.: aa. vertebralis, occipitalis) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII) Нахіляе галаву ў бок; нахіляе галаву наперад

FMA: 9624
TA: A04.2.02.002
Gray
[38][14][18][39][20]

Латаральная прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis lateralis)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Калясоскападобны адростак ярмовага адростка патыліцавай косці (лац.: processus paramastoideus processi jugularis ossis occipitalis)

FMA: 46316
TA: A04.2.02.003
Gray
[38][14][18][40][20]

Вялікая задняя прамая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior major)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Латаральны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis) Глыбокая шыйная артэрыя (лац.: a. cervicalis profunda) Шыйныя, грудныя і паяснічныя галіны спіннамазгавых нерваў (лац.: nn. cervicalis, thoracici et lumbales) Рух галавы назад; нахіл галавы назад і ў бакі; варочанне галавы

FMA: 32525
TA: A04.2.02.004
Gray
[38][41][42][39][43]

Малая задняя прамая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior minor)
Задні грудок атланта (лац.: tuberculum posterior atlantis) Медыяльны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis)

FMA: 32526
TA: A04.2.02.005
Gray
[38][41][42][39][43]

Верхняя касая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. obliquus capitis superior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Латаральны адрэзак верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae superior ossis occipitalis)

FMA: 32527
TA: A04.2.02.006
Gray
[38][41][44][40][43]

Ніжняя касая цягліца галавы[к 1]
(лац.: m. obliquus capitis inferior)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis)

FMA: 32528
TA: A04.2.02.007
Gray
[45][41][44][40][43]

Каментарыі

  1. 1 2 3 4 Прывесам М. Р., Гайваронскім І. В. гэтая цягліца адносіцца да цягліц спіны (Привес, Лысенков, Бушкович, 2006, с. 196; Гайворонский, Ничипорук, 2009, с. 12).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Синельников, 2009, с. 227
  2. 1 2 3 4 5 6 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  3. 1 2 3 4 5 Обухова, 2012, с. 19
  4. 1 2 3 4 5 6 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  5. 1 2 3 4 5 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 29
  6. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. – Минск : БГМУ, 2016. – 248 с. ISBN 978-985-567-629-5.
  7. Синельников, 2009
  8. 1 2 3 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  9. 1 2 3 Обухова, 2012, с. 20
  10. 1 2 3 4 5 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 30
  11. Синельников, 2009, с. 228
  12. 1 2 3 4 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  13. 1 2 3 4 5 Синельников, 2009, с. 232
  14. 1 2 3 4 5 6 7 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  15. 1 2 3 4 5 Обухова, 2012, с. 22
  16. 1 2 3 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  17. 1 2 3 4 5 6 7 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 32
  18. 1 2 3 4 Обухова, 2012, с. 23
  19. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  20. 1 2 3 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 33
  21. Синельников, 2009
  22. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  23. Синельников, 2009
  24. 1 2 3 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  25. Гайворонский, Ничипорук, 2005
  26. Синельников, 2009, с. 229
  27. Обухова, 2012
  28. Синельников, 2009
  29. 1 2 3 Обухова, 2012, с. 21
  30. 1 2 Синельников, 2009, с. 230
  31. Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  32. 1 2 3 4 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  33. 1 2 3 4 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  34. 1 2 3 Синельников, 2009, с. 231
  35. Обухова, 2012
  36. Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 31
  37. Синельников, 2009
  38. 1 2 3 4 5 Синельников, 2009, с. 233
  39. 1 2 3 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  40. 1 2 3 Пивченко, Трушель, Ковалева, 2011
  41. 1 2 3 4 Привес, Лысенков, Бушкович, 2006
  42. 1 2 Обухова, 2012, с. 32
  43. 1 2 3 4 Гайворонский, Ничипорук, 2005, с. 12
  44. 1 2 Обухова, 2012, с. 33
  45. Синельников, 2009

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Цягліцы шыі
Катэгорыя·Апорна-рухальны апарат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Міялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы года
Катэгорыя·Анатомія чалавека
Катэгорыя·Мышачная сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы