Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на уласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].
Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:
Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:
Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | |||||||
Бакавая група | ||||||||
Паверхневыя цягліцы | ||||||||
![]() |
Падскурная цягліца шыі (лац.: platysma) |
Паверхневая пласцінка ўласнай фасцыі вялікай грудной цягліцы (лац.: lamina superficialis fasciae pectoralis major propriae), фасцыя дэльтападобнай цягліцы (лац.: fascia deltoidea) на ўзроўні другога рабра | Край ніжняй сківіцы; латаральныя пучкі ўплятаюцца ў калявушна-жавальную і жавальную фасцыі (лац.: fascia parotidea et masseterica), а таксама ў цягліцу-апускальніцу ніжняй губы (лац.: m. depressor labii inferioris) і цягліцу смеху (лац.: m. risorius) | Паверхневая шыйная, падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. cervicalis superficialis, submentalis) | Шыйная галіна тваравага нерва (лац.: r. colli nervi facialis) | Нацягвае скуру шыі і часткі грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз, спрыяе адтоку вянознай крыві ад галавы і шыі | ||
![]() |
Грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (лац.: m. sternocleidomastoideus) |
Медыяльная ножка (лац.: caput sternale) | Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны (лац.: manubrium sterni) | Соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) | Патыліцавая, грудзіна-ключыцава-соскападобная, верхняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior) | Вонкавая галіна дадатковага нерва (лац.: r. externus nerni accessorius), шыйны нерв CII (лац.: n. cervicalis CII) | Нахіляе галаву ў бок, а твар паварочвае ў процілеглы; закідае галаву назад і трохі высоўвае наперад; цягне ўгару ключыцу і грудзіну | |
Латаральная ножка (лац.: caput claviculare) | Грудзінавы канец ключыцы (лац.: extremitas sternalis claviculae) | |||||||
Глыбокія цягліцы | ||||||||
![]() |
Пярэдняя лесвіцавая цягліца (лац.: m. scalenus anterior) |
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CIII—VI) | Грудок пярэдняй лесвіцавай цягліцы першага рабра (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) | Узыходная шыйная, ніжняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior) | Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) | Цягне першае рабро ўгору; нахіляе шыйны аддзел хрыбетніка у бакі ці наперад | ||
![]() |
Сярэдняя лесвіцавая цягліца (лац.: m. scalenus medius) |
Папярочныя адросткі II—VII шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CII—VII) | Верхняя паверхня першага рабра ззаду баразны падключыцавай артэрыі (лац.: sulcus arteriae subclaviae costae I) | Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) | Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII) | |||
![]() |
Задняя лесвіцавая цягліца (лац.: m. scalenus posterior) |
Папярочныя адросткі V—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CV—VI) | Вонкавая паверхня другога рабра (лац.: costa II) | Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) | Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) | |||
няма даступнай ілюстрацыі | Найменшая лесвіцавая цягліца (лац.: m. scalenus minimus) |
Папярочны адростак III шыйнага пазванка (лац.: processus transversus CIII) | Унутраны край першага рабра наперадзе грудка пярэдняй лесвіцавай цягліцы (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) і купал плеўры (лац.: cupula pleurae) | Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) | Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) | Цягне першае рабро і купал плеўры ўгору |
FMA: 64827 | |
Пасярэдняя (перадхрыбетная) група | ||||||||
![]() |
Доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli) |
Вертыкальная частка (лац.: pars recta) | Целы і папярочныя адросткі V шыйнага да III груднога пазванкоў (лац.: corpus et processus transversus CI—TIII) | Пярэдняя паверхня целаў II—III шыйных пазванкоў (лац.: facies anterior corpi CII—III) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis) | Хрыбетная, узыходная і глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda) | Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII) | Нахіляе шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад і ў бок | |
Верхняя косая частка (лац.: pars obliqua superior) | Пярэднія грудкі раброва-папярочных адросткаў II—V шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus TI—III) | Цела другога шыйнага пазванка (лац.: corpus CII) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis) | ||||||
Ніжняя косая частка (лац.: pars obliqua inferior) | Целы I—III грудных пазванкоў (лац.: corpus TI—III) | Пярэдняя паверхня раброва-папярочных адросткаў трох ніжніх шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus CV—VII) | ||||||
![]() |
Доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis) |
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CI—VI) | Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) | Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) | Шыйныя нервы CI—CIV (лац.: nn. cervicalis CI—CIV) | Нахіляе галаву і шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад; паварот галавы ў бок |
Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | |||||||
![]() |
Двухбрушная цягліца (лац.: m. digastricus) |
Пярэдняе брушка (лац.: venter anterior) | Двухбрушная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fossa digastrica mandibulae) | Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад'языковай косці (лац.: cornu minor ossis hyoidei), і пераходзіць у задняе брушка | Падпадбародкавая артэрыя (лац.: a. submentalis) | Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) | Апускае ніжнюю сківіцу; цягне пад'языковую косць угору | |
Задняе брушка (лац.: venter posterior) | Соскападобная выразка скроневай косці (лац.: incisura mastoidea ossis temporalis) | Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) | Двухбрушная галіна тваравага нерва (лац.: r. digastricus nervi facialis) | |||||
![]() |
Шылапад'языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus) |
Шылападобны адростак скроневай косці (лац.: processus styloideus ossis temporalis) | Цела і вялікі рог пад'языковай косці (лац.: corpus et cornu major ossis hyoidei) | Патыліцавая, тваравыя артэрыі і надпад'языковая галіна языковай артэрыі (лац.: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus arteriae lingualis) | Шылапад'языковая галіна тваравага нерва (лац.: r. stylohyoideus nervi facialis) | Цягне пад'языковую косць назад, угору і вонкі | ||
![]() |
Сківіцава-пад'языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus) |
Сківіцава-пад'языковая лінія ніжняй сківіцы (лац.: linea mylohyoidea mandibulae) | Пярэдняя паверхня цела пад'языковай косці (лац.: facies anterior corpi ossis hyoidei) | Пад'языковая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. sublingualis, submentalis) | Сківіцава-пад'языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) | Цягне пад'языковую косць угору і наперад, удзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы | ||
![]() |
Падбародкава-пад'языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus) |
Падбародкавая восць ніжняй сківіцы (лац.: spina mentalis mandibulae) | Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII) |
Падпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | |||||||
![]() |
Грудзіна-пад'языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus) |
Задняя паверхня ключыцы (лац.: fascies posterior claviculae), сустаўная капсула грудзіна-ключыцавага сустава (лац.: capsula articulationis sternoclavicularis), рукаяткагрудзіны (лац.: manubrium sterni) | Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) | Верхняя шчытападобная, паверхневая шыйная артэрыі (лац.: aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis) | Верхні карэньчык шыйнай пятлi CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) | Цягне пад'языковую косць уніз | ||
![]() |
Грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus) |
Задняя паверхня храстка першага рабра (лац.: cartilago costae I), рукаятка грудзіны (лац.: manubrium sterni) | Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) | Цягне гартань уніз | ||||
![]() |
Шчытапад'языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus) |
Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) | Вялікі рог пад'языковай косці (лац.: cornu major ossis hyoidei) | Шчытапад'языковая галіна шыйнай завесы CI—CII (лац.: r. thyrohyoideus ansae cervicalis CI—CII) | Набліжае пад'языковую косць да гартані; падымае гартань | |||
![]() |
Лапаткава-пад'языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus) |
Верхняе брушка (лац.: venter superior) | Ніжні край цела пад'языковай косці (лац.: margo inferior corpi ossis hyoidei) | Сухажылле зрастаецца з фасцыяльнай похвай сасудзіста-нервовага пучка шыі | Верхні карэньчык шыйнай пятлі CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) | Цягне пад'языковую косць уніз і вонкі; адцягваецца похва сасудзіста-нервовага пучка шыі, пашыраючы прасвет унутранай ярмовай вены | ||
Ніжняе брушка (лац.: venter inferior) | Сухажыльная перамычка лапаткава-пад'языковай цягліцы (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) | Верхні край і верхняя папярочная звязка лапаткі (лац.: margo superior et lig. transversum scapulae superius) | ||||||
![]() |
Цягліца-падымальніца шчытападобнай залозы (лац.: m. levator glandulae thyroideae) |
Цела пад'языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) ці шчытападобны храсток (лац.: cartilago thyroidea) | Капсула шчытападобнай залозы (лац.: capsula thyroidei glandulae) | Падцягвае капсулу шчытападобнай залозы ўгору |
FMA: 13345 |
Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | ||||||
![]() |
Пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior) |
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) | Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) | Хрыбетная, патыліцавая артэрыі (лац.: aa. vertebralis, occipitalis) | Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII) | Нахіляе галаву ў бок; нахіляе галаву наперад | |
![]() |
Латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis) |
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) | Калясоскападобны адростак ярмовага адростка патыліцавай косці (лац.: processus paramastoideus processi jugularis ossis occipitalis) | ||||
![]() |
Вялікая задняя прамая цягліца галавы[к 1] (лац.: m. rectus capitis posterior major) |
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) | Латаральны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis) | Глыбокая шыйная артэрыя (лац.: a. cervicalis profunda) | Шыйныя, грудныя і паяснічныя галіны спіннамазгавых нерваў (лац.: nn. cervicalis, thoracici et lumbales) | Рух галавы назад; нахіл галавы назад і ў бакі; варочанне галавы | |
![]() |
Малая задняя прамая цягліца галавы[к 1] (лац.: m. rectus capitis posterior minor) |
Задні грудок атланта (лац.: tuberculum posterior atlantis) | Медыяльны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis) | ||||
![]() |
Верхняя касая цягліца галавы[к 1] (лац.: m. obliquus capitis superior) |
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) | Латаральны адрэзак верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae superior ossis occipitalis) | ||||
![]() |
Ніжняя касая цягліца галавы[к 1] (лац.: m. obliquus capitis inferior) |
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) | Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) |
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |
Гэта артыкул 2021 года Беларускай Вікіпедыі. |