Цюхі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Цюхінічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казловіцкага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Матыкальскага сельсавета[2].