wd wp Пошук:

Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў

Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў (ням.: Zürcher Hochschule der Künste) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.

Агульная характарыстыка

Установа налічвае каля 2500 студэнтаў, што робіць яе найбуйнейшай ВНУ ў галіне мастацтваў у Швейцарыі. Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе пасля аб’яднання Школы мастацтваў і дызайну і Школы музыкі, драмы і танца.

ВНУ прапануе праграмы для будучых бакалаўраў і магістраў, праграмы дадатковай адукацыі ў галіне мастацтва, дызайну, музыкі, мастацкай адукацыі, тэатра, кіно, танцаў, междысцыплінарных даследаванняў, а таксама праграмы для атрымання ступені доктара філасофіі ў супрацоўніцтве з рознымі замежнымі ўніверсітэтамі.

У склад установы ўваходзяць таксама музей дызайну, тэатр мастацтваў, музычны клуб і медыя-інфармацыйны цэнтр.

Зноскі

  1. https://www.zhdk.ch/file/live/7f/7f6040d396d1ac9b49e258a0ef4f6ee429486b92/jahresberichtzhdk2019_einzelseitendruck.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1878 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Цюрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Швейцарыі