wd wp Пошук:

Цэфалозія стужкавая

Цэфалозія стужкавая (Cephalozia catenulata) — від пячоначных імхоў сямейства Цэфалозіевыя.

Апісанне

Дзярновінкі дробныя, ад зялёных да бурых. Сцябло даўжынёй 0,5-1,0 см, ляжачае, разгалінаванае, з коса прымацаваным лісцем, ад квадратных да шырокаяйкападобных. Каробачка на ножцы, авальная, чырвона-бурая, раскрываецца 4-ма створкамі[1].

Арэал

Еўропа ад арктычнай да широкаліставай зоны, Каўказ, Малая Азія, Далёкі Усход, Японія, Паўночная Амерыка. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі зрэдку. Расце ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, Камянецкім раёне Брэсцкай вобл., Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, Крупскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці[1].

Ахова

Упершыню ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўваецца ў Літве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Цэфалозія стужкавая ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Юнгерманіевыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI