wd wp Пошук:

Цэрыянтарыі

Цэрыянтарыі (Ceriantharia) — атрад каралавых паліпаў з падкласа шасціпрамянёвых (Hexacorallia). Донныя стадыі жыццёвага цыкла вядуць рыючы спосаб жыцця ў друзлых грунтах, для харчавання выстаўляюць вонкі ротавы канец з шматлікімі шчупальцамі. Лічынкі цэрыянтарый — цэрынулы — падоўгу існуюць у планктоне, дзе вядуць драпежны спосаб жыцця. У цяперашні час апісана каля 100 відаў, многія з якіх вядомыя толькі па планктонных стадыях.

Зноскі

  1. Атрад Цэрыянтарыі у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)  (Праверана 27 жніўня 2011)
  2. Daly, M., Brugler, M. R., Cartwright, P., Collins, A. G., Dawson, M. N., Fautin, D. G., France, S. C., McFadden, C. S., Opresko, D. M., Rodrigues, E., Romanos, S. L., Stakes, J. L. (2007). The phylum Cnidaria: A review of phylogenetic patterns and diversity 300 years after Linnaeus, 127–182. In: Zhang, Z.-Q., Shear, W. A. (eds.) (2007). Linnaeus Tercentenary: Progress in Invertebrate Taxonomy. Zootaxa 1668: 1–766. Текст (англ.)  (Праверана 27 жніўня 2011)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Шасціпрамянёвыя каралы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта