wd wp Пошук:

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя

Папярэднікам цэнтра з’яўляецца Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аналітычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, якая была створана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 27 мая 1999 года. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі” створана ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года. Статус цэнтра як дзяржаўнай навуковай установы пацверджаны сведчаннем аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ад 6 сакавіка 2017 года.

Дзейнасць

Мэта дзейнасці

Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галіне навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, вывучэнне тэорыі і практыкі арганізацыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, распрацоўка метадалагічных асноў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама прагнозаў і планаў інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Задачы дзейнасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навуковыя арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта