wd wp Пошук:

Цэнтр Пяцідзясятніцкага Руху

«Цэнтр Пяцідзясятніцкага Руху»беларуская евангельская арганізацыя, якая дзейнічала ў 1944—1950 гадах.

Дзейнасць

У ліпені 1944 года на Беларусь прыйшлі савецкія войскі, разам з вызваленнем ад немцаў прыйшоў новы рэлігійны прыгнёт.

Разам з найбліжэйшымі памочнікамі (сакратаром духоўнай кансысторыі Сяргеем Вашкевічам і дзяканам Нічыпарам Касніковічам) Іван Панько стварыў Нелегальны кіраўнічы «Цэнтр Пяцідзясятніцкага Руху», які сам і ўзначаліў. Зыходзячы з царкоўных дагматаў, Цэнтр ставіў сваёй мэтай вызваленне прэсвітарскага актыву ад мабілізацыі ў войска. У 1945 г.одзе быў праведзены нелегальны сход прэсвітараў, на якім былі вызначаныя формы дзейнасці і збіраліся грошы на далейшую дзейнасць. За 1945—1947 годы ад мабілізацыі ў войска былі вызваленыя каля 100 чалавек.

Другая палова 1940-х гадоў характарызавалася ростам актыўнасці пратэстанцкіх цэркваў. У кастрычніку 1944 года адбылося аб’яднанне баптыстаў з евангельскімі хрысьціянамі. Аб’яднаннем царквы заняўся «Усесаюзны савет евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў» (УСЭХБ), які меў сядзібу ў Маскве. У 1945 годзе кіраўнічы цэнтр баптыстаў стаў выдаваць часопіс «Брацкі веснік».

У жніўні 1945 года кіраўнікі хрысціянаў веры евангельскай з Беларусі Іван Панько і Сяргей Вашкевіч разам з украінскімі пяцідзясятнікамі звярнуліся з просьбай абмеркаваць магчымасці і ўмовы іх уваходжання ў Саюз хрысціянаў веры евангельскай. 29 жніўня 1945 года быў прыняты адпаведны дакумент, вядомы як Жнівеньскае пагадненне. Пасля яго падпісання пачалася кампанія аб’яднання. Аднак незадаволеныя былі як з аднаго, так і з другога боку. Супраць выступалі прэсвітары евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў Р. Барушка (в. Глудня Бярозаўскага раёну), І. Саковіч (в. Голкава Антопальскага раёну), І. Кірылюк (в. Матвеевічы Жабінкаўскага раёну). Былі праціўнікі і з боку пяцідзясятнікаў (хрысціяне веры евангельскай). Яны адмовіліся праходзіць перарэгістрацыю, не прызнавалі кіраўніцтва УСЭХБ, абвінавачвалі яго ў тым, што яно прадалося Антыхрысту. Пяцідзясятнікі адмаўляліся падпарадкоўвацца кіраўніцтву, праводзілі «па-старому» абрады.

Увесну 1949 года былі арыштаваныя прэсвітары Паляновіч (кіраўнік вернікаў Лагішынскага раёну), Тур (Любчанскага раёну), Кульбіцкі (Радашкаўскага раёну), Сяргей Вашкевіч, а ў снежні 1950 года быў арыштаваны і Іван Панько. Суд абвінаваціў іх у антысавецкай прапагандзе, распаўсюджванні рэлігійнага «дурману» сярод шырокіх масаў насельніцтва, і найперш моладзі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1950 годзе
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Пяцідзясятніцтва ў Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных