wd wp Пошук:

Цэнтральны аймак

Туве (таксама Цэнтральны аймак; манг.: Төв аймаг)— аймак у Манголiі.

Агульныя звесткi

Аймак быў утвораны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 74 042 км². Колькасць насельніцтва — 83 838 чалавек (2008 год). Шчыльнасць насельніцтва — 1,13 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні аймак дзеліцца на 27 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Зуунмад. Пасярод Цэнтральнага аймакаў знаходзяцца 3 анклава — сталіца Манголіі Улан-Батар і падначаленыя ёй тэрыторыі.

Геаграфiя

Цэнтральны аймак размешчаны адпаведна ў цэнтральнай Манголіі. На поўначы ад яго ляжыць Селенгінскі аймак, на ўсходзе — Хэнтэйскі, на поўдні — Сярэднегабійскі, на паўднёвым захадзе — Увэр-Хангайскі, на захадзе — Булганскі. На паўночным усходзе ляжыць заходняя частка Хэнтэйских гор, адгор’і якіх ахопліваюць Улан-Батар. На захадзе і поўдні аймака распасціраюцца пагорыстыя стэпе. Найбуйнейшая рака аймака — Туул.

Клімат

Клімат рэзкака нтынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня -25 град цэльсія, сярэдняя тэмпература ліпеня +20 град. У сярэднім за год выпадае 300 мм ападкаў.

Флора і фаўна

У аймаке растуць хвоі, вярбы, абляпіхі, розныя ягады і грыбы. Водзяцца ваўкі, лісы, зайцы, мядзведзі, манулы, алені, вавёркі, ласі, кабаны i тарбаганы.

Карысныя выкапні

Аймакаў багаты каменным вуглём, малібдэнам, алюмініям.

Нацыянальныя паркі

У Хэнтэйскiх гарах знаходзіцца нацыянальны парк Гархі-Тэрэлж, заснаваны ў 1993 годзе. Цікавы унікальнымі горнымі фармацыямі, разнастайным раслінным і жывёльным светам. У размешчаным на адлегласці 120 кіламетраў на паўднёвы захад ад Улан-Батора нацыянальным парку Хустайн-Нуруу з 1993 года праводзіцца паспяховая работа па аднаўленні папуляцыі каней Пржэвальскага. На поўдзень ад сталіцы знаходзіцца створаны яшчэ ў сацыялістычнай Манголіі нацыянальны парк Богд-Хан-Уул. Тут размешчаны заснаваны ў 1733 годзе будыйскі манастыр Манджушры-хійд і свяшчэнная гара Богд-Хан-Ул.

Славутасці

Адміністрацыйнае дзяленне

Самоны Цэнтральнага аймака[1][2]
Самон Арыгiнальная
назва
Насельнiцтва,
чал. 1998
Насельнiцтва,
чал. 2005
Насельнiцтва,
чал. 2007
УсягоАдм. цэнтр
самона
1АлтанбулагАлтанбулаг3 6223 1043 0791 427
2АргалантАргалант2 5051 8921 955916
3АрхустАрхуст2 0861 6711 371516
4БатсумбэрБатсүмбэр6 7866 3586 5252 325
5БаянБаян2 5752 0622 0931 166
6Баян-УнжуулБаян-Өнжүүл2 8172 5382 560579
7БаянчандманьБаянчандмань3 6413 2683 3221 311
8БаяндэлгэрБаяндэлгэр2 2031 2261 165580
9БаянжаргаланБаянжаргалан1 7881 5831 623609
10БаянхангайБаянхангай1 6931 4981 401746
11БаянцагаанБаянцагаан2 7372 3692 173988
12БаянцогтБаянцогт3 4061 8902 020958
13БарнуурБорнуур4 4544 3724 6933 233
14БурэнБүрэн3 6243 3033 209614
15ДэлгэрхаанДэлгэрхаан2 4992 0332 016635
16ЭрдэнэЭрдэнэ3 4853 4243 6071 398
17ЭрдэнэсантЭрдэнэсант5 8555 0115 0101 893
18ЖаргалантЖаргалант5 9755 7985 7812 156
19ЛунэЛүн3 1512 5952 5151 302
20МенгенмартМөнгөнморьт2 1971 9231 902908
21УндэршырээтӨндөрширээт2 5251 9272 006582
22СэргэлэнСэргэлэн2 4221 8551 884199
23СүмбэрСүмбэр2 2101 6371 646690
24ЦээлЦээл3 9882 5132 3521 568
25УгтаалцайдамУгтаал4 1392 3972 2741 413
26ЗаамарЗаамар5 6455 7215 8161 494
27ЗуунмадЗуунмод16 03714 60014 83014 568

Зноскі

  1. Töv aimag statistic office
  2. Töv Aimag Population Annual Report 2007(недаступная спасылка)

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аймакі Манголіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі