wd wp Пошук:

Увэр-Хангайскі аймак

Увэр-Хангайскi аймак, таксама Увэрхангай (манг.: Өвөрхангай аймак) — аймак ў цэнтральнай Манголiі.

Агульныя звесткi

Увэрхангай быў утвораны ў 1931 годзе. Плошча аймака складае 62 895 км². Колькасць насельніцтва —100 444 чалавек (на канец 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Арвайхээр. Аймака падзяляецца на 19 самонаў.

Геаграфiя

Увэрхангай знаходзіцца ў цэнтральнай Манголіі. На захадзе ад яго размешчаны Баян-Хангорскi аймак, на поўначы — аймакi Архангай і Булган, на ўсходзе — Цэнтральны і Сярэднегабiйскi, на поўдні і паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакi. На поўначы і паўночным захадзе аймака ляжаць Хангайскiя горы. Тут, на поўначы, знаходзяцца таксама самая старыя будысцкія манастыры Манголіі — Эрдэнi-Дзу і Шанх. На поўдзень ад Ганс распасціраецца стэпавая раўніна, на крайнім поўдні — адгор’і Гобі-Алтайскага хрыбта.

Эканомiка

На тэрыторыі аймака знаходзіцца вугальнае радовішча Баянтэг, якое было адкрыта ў 1961 годзе. Агульныя запасы складаюць 29 мільёнаў тон, аднак 4 з іх ужо здабыта. Таксама вядзецца разведка радовішчаў золата. Плануецца пабудаваць цеплавую электрастанцыю магутнасцю ў 40 МВт. Увэрхангай мае найбольшую колькасць жывёлы ў Манголіі. У год аймакаў пастаўляе 82,4 тоны вярблюджай воўны, 77,7 тоны поўсці якаў, 9353,4 тыс. літраў каровінага і 2164,8 тыс. літраў казінага малака. Аймакаў з’яўляецца адным з лепшых рэгіёнаў Манголіі па ўзроўні інфраструктуры.

Славутасцi

Адміністрацыйнае дзяленне

Самоны Увэр-Хангайскага аймака[1]
Самон Монгольская
назва
Насельнiцтва,
(2004)
Насельнiцтва,
(2006)
Насельнiцтва,
(2008)
1АрвайхээрАрвайхээр22 54624 95425 622
2Барунбаян-УланБаруун Баян-Улаан2 5862 5022 556
3Бат-УлзыйБат-Өлзий5 9325 8786 189
4Баян-УндэрБаян-Өндөр3 7344 0774 261
5БаянголБаянгол4 1033 9334 572
6БогдБогд5 7085 3955 342
7БурдБүрд3 1713 2583 135
8Гучын-УсГучин-Ус2 2902 2792 260
9ХайрхандуланХайрхандулаан3 3883 4623 510
10ХархорынХархорин12 54613 27012 901
11ХужыртХужирт6 7816 7496 649
12НарыйнтэлНарийнтээл3 7973 7923 736
13УлзыйтӨлзийт2 8052 6782 741
14СантСант3 7063 5403 525
15ТарагтТарагт3 8603 4243 313
16ТугрэгТөгрөг2 8392 6912 689
17УянгаУянга10 00310 5109 581
18ЕсэнзуйлэЕсөнзүйл3 5843 4153 422
19Зунбаян-УланЗүүнбаян-Улаан4 2684 3434 436

Зноскі

  1. Övörkhangai Aimag Sums Statistics, 2009 Архівавана 21 красавіка 2012 года.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аймакі Манголіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum