У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цэльс. Цэльс, Кельс (лац.: Celsus, грэч.: Κέλσος; 2 ст.) — антычны грэчаскі пісьменнік, філосаф і апанент хрысціянства. Пра яго жыццё нічога не вядома, таксама страчаны яго твор «Праўдзівае слова» (Λόγος ‘AληΘής; 177—178). Пра змест гэтай кнігі можна скласці ўяўленне толькі па цытатах з яе ў кнізе Арыгена «Супраць Цэльса» (Contra Celsus[1], 248).