wd wp Пошук:

Цэлена

КаардынатыSky map 03гадз 44мін 48,2с_+24° 17′ 22″

Цэлена (16 Цяля, 16 Tau, лац.: Celaeno) — зорка, якая належыць да скопішча Плеяд, знаходзіцца ў сузор’і Цяля.

Фізічныя характарыстыкі

Зорка знаходзіцца ад Зямлі на адлегласці прыблізна ў 332 светлавых года. Бела-блакітны субгігант спектральнага класа B з бачнай зорнай велічынёй 5,45 m. Яркасць зоркі ў 240 разоў больш чым у Сонца, а радыус — у 3 разы. Маса складае прыкладна 1,7 сонечнай.

Цэлена — адна з самых слабых зорак Плеяд, якія маюць уласную назву. Яна на восьмым месцы па бляску ў гэтым скопішчы, убачыць яе можна толькі пры добрым зроку і чыстым небе. Цэлена — падвойная зорка, другі кампанент размешчаны на адлегласці ў 0,0062 вуглавых секунд ад галоўнага кампанента. Ён у шэсць разоў слабейшы за галоўную зорку, і мае белы колер; яго спектральны клас — A3.

Зноскі

  1. Wilson, Ralph Elmer (1953). General catalogue of stellar radial velocities. Carnegie Institution of Washington. http://adsabs.harvard.edu/abs/1953QB901.W495…… Retrieved on 2007-05-14.
  2. 1 2 Perryman, M. A. C.; Lindegren, L.; Kovalevsky, J.; Hoeg, E.; Bastian, U.; Bernacca, P. L.; Crézé, M.; Donati, F.; et al. (1997). The Hipparcos Catalogue. 323. L49–L52. Bibcode1997A&A…323L..49P.
  3. Makarov, Valeri V. (December 2002). “Computing the Parallax of the Pleiades from the Hipparcos Intermediate Astrometry Data: An Alternative Approach”. The Astronomical Journal 124 (6): 3299–3304. doi:10.1086/344683. Bibcode2002AJ….124.3299M.
  4. Pasinetti-Fracassini, L. E.; Pastori, L.; Covino, S.; Pozzi, A.. Catalogue of Stellar Diameters (CADARS) (Pasinetti-Fracassini+ 2001) (нявызн.) (недаступная спасылка). VizieR On-line Data Catalog: II/224 (November 2000). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2012. Праверана 10 кастрычніка 2009.
  5. Wolff, Sidney C. (December 1990). “Luminosities, masses, and ages of B-type stars”. Astronomical Journal 100: 1994. doi:10.1086/115654. Bibcode1990AJ….100.1994W.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аб'екты Флемстыда
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Плеяды, зорнае скопішча
Катэгорыя·Цялец (сузор’е)