Каардынаты: 03гадз 44мін 48,2с_+24° 17′ 22″
Цэлена (16 Цяля, 16 Tau, лац.: Celaeno) — зорка, якая належыць да скопішча Плеяд, знаходзіцца ў сузор’і Цяля.
Зорка знаходзіцца ад Зямлі на адлегласці прыблізна ў 332 светлавых года. Бела-блакітны субгігант спектральнага класа B з бачнай зорнай велічынёй 5,45 m. Яркасць зоркі ў 240 разоў больш чым у Сонца, а радыус — у 3 разы. Маса складае прыкладна 1,7 сонечнай.
Цэлена — адна з самых слабых зорак Плеяд, якія маюць уласную назву. Яна на восьмым месцы па бляску ў гэтым скопішчы, убачыць яе можна толькі пры добрым зроку і чыстым небе. Цэлена — падвойная зорка, другі кампанент размешчаны на адлегласці ў 0,0062 вуглавых секунд ад галоўнага кампанента. Ён у шэсць разоў слабейшы за галоўную зорку, і мае белы колер; яго спектральны клас — A3.