wd wp Пошук:

Цыянабактэрыяльныя маты

Сучасныя страматаліты Заходняй Аўстраліі ў заліве Шарк — пабудовы, утвораныя падчас накаплення карбанатаў цыянабактэрыяльнымі матамі.

Цыянабактэрыяльныя маты (цыянабактэрыяльныя супольнасці) — высокаінтэграваныя пракарыётныя супольнасці, часта звязаныя сінтрафічнымі адносінамі, у якія ўваходзяць фотасінтэзавальны цыянабактэрыі, факультатыўныя аэробы і анаэробы.

Прадуктам жыццядзейнасці цыянабактэрыяльных матаў з’яўляюцца страматаліты — карбанатныя (часцей вапнавыя ці даламітавыя) пабудовы з мінералізаваных рэштак іх ніжніх слаёў.

Склад і марфалогія

Цыянабактэрыяльныя маты ўтвараюць тоўстыя (ад адзінак міліметраў да ~2 сантыметраў) слаістыя покрывы на субстраце. У найбольш развітых супольнасцях ад паверхні мата да падсцілаючага субстрата назіраецца дыферэнцыяцыя мікрабіялагічнага складу мата, у якім вылучаюцца некалькі функцыянальных слаёў:

Такім чынам, развітыя цыянабактэрыяльныя маты ўяўляюць сабой фактычна замкнёную экасістэму з нулявым балансам: прадукцыя кіслароду і арганічных рэчываў роўная іх спажыванню. Фотасінтэзавальныя бактэрыі прамежкавага слоя ўтрымліваюць фотасінтэзавальныя пігменты, якія маюць максімум паглынання святла ў спектральных абласцях, якія адрозніваюцца ад максімуму паглынання цыянабактэрыяльнага хларафілу. Такое адрозненне дазваляе ім больш эфектыўна выкарыстоўваць святло, што прайшло праз верхні слой. Пры змене спектра асветленасці («пачырваненне» раніцай і ўвечар) у маце адбываюцца ўпарадкаваныя вертыкальныя міграцыі бактэрый з рознымі тыпамі пігментаў.

Распаўсюджанасць

Цыянабактэрыяльныя маты, мяркуючы па палеанталагічных звестках, з’яўляліся першымі складана арганізаванымі экасістэмамі на Зямлі, якія з’явіліся ў археі.

У наш час цыянабактэрыяльныя маты займаюць экстрэмальныя экалагічныя нішы, у якіх адсутнічае ці слабая канкурэнцыя з боку больш развітых формаў жыцця. Яны здольныя існаваць у найшырэйшым дыяпазоне тэмператур і салёнасцей, і распаўсюджаны ад прыпалярных (псіхрафільныя цыянабактэрыяльныя маты Антарктыкі) да прыэкватарыяльных абласцей (страматаліты салёных азёр і лагун Аўстраліі[1]) і гідратэрмальных крыніц.

Роля ў парода- і рудаўтварэнні

Страматаліты з’яўляюцца прадуктам дзейнасці цыянабактэрыяльных матаў. На працягу ўсяго архею і пратэразою яны былі найбольш масавымі з парод бясспрэчна біягеннага паходжання, і, такім чынам, з’яўляюцца адным з найстаражытных сведчанняў існавання і распаўсюджанасці жыцця на Зямлі[2].

Зноскі

  1. Напрыклад, страматаліты заліва Шарк.
  2. Stanley, Steven M. Earth System History. New York: W.H. Freeman and Company, 1999. ISBN 0-7167-2882-6

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палеанталогія
Катэгорыя·Сінэкалогія
Катэгорыя·Мікраарганізмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай