wd wp Пошук:

Цытраль

Цытраль — монатэрпенавы ацыклічны альдэгід, існуе ў выглядзе двух ізамераў: E-ізамер гераніяля (I) і Z-ізамер нераля (II). Цытраль, які прысутнічае ў прыродных эфірных алеях уяўляе сабой сумесь ізамераў з перавагай гераніяля.

Уласцівасці

Цытраль — бескаляровая або светла-жоўтая глейкая вадкасць з моцным пахам лімона. Цытраль існуе ў асноўным у выглядзе двух ізамераў — гераніяля і нераля. Ізацытраль сустракаецца ў малых колькасцях.

Уласцівасці прыроднага цытраля:

Уласцівасці кампанентаў цытраля:

Цытраль з’яўляецца вельмі рэакцыйназдольным злучэннем: лёгка акісляецца на паветры; пры дзеянні мінеральных кіслот ператвараецца ў п-цымол; пры гідраванні ператвараецца ў цытранелаль; пры аднаўленні альдэгіднай групы — у цытранелол; уступае ва ўсе характэрныя рэакцыі альдэгіднай групы.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Альдэгіды