wd wp Пошук:

Цысус

Цы́сус (Cissus) — род шматгадовых раслін сямейства вінаградавых.

Батанічнае апісанне

Ліяны, кусты, травяністыя расліны або сцябловыя сукуленты. Маюць паветраныя карані, цыліндрычныя ці гладкія, даўжынёй да некалькіх метраў, якія ў зямлі развіваюць каранёвыя клубні.

Лісце суцэльнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, сабраныя ў несапраўдныя парасонікі.

Арэал

Вядома больш за 350 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў.

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя віды вырошчваюць як лісцева-дэкаратыўныя ў пакоях і аранжэрэях. Размнажаюць насеннем і чаранамі з двухгадовых парасткаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вінаградавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL