wd wp Пошук:

Цырынскі сельсавет

Цы́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цырын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кайшоўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчэўскага сельсавета. 28 верасня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Варанчанскі сельсавет.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1254 чалавекі[1], з іх 94,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,9 % — палякі[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Цырынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна