wd wp Пошук:

Цынкіт

Цынкіт — рэдкі мінерал класа простых вокіслаў, аксід цынку. Названы цынкітам у 1845 годзе аўстрыйскім мінеролагам В. Хайдзінгерам з-за таго, што ў яго склад уваходзіць цынк.

Уласцівасці

Утвараецца ў скарнах, мае кантактава-метасаматычнае паходжанне. Крышталі сустракаюцца рэдка, звычайна выяўляецца ў выглядзе крупчастых агрэгатаў, украпванняў. Часта залягае разам з вілемітам, кальцытам, раданітам, франклінітам. З’яўляецца паўправадніком. Ва ўльтрафіялеце можа флюарэсцыраваць аранжавым колерам. З’яўляецца рудой цынку (у сваім складзе ўтрымлівае 80,3 % цынку).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Мінералы цынку