wd wp Пошук:

Цынвальдыт

Цынвальдыт - калій-літыева-жалезістая слюда, мінерал падкласа алюмасілікаты. Назву атрымаў ад радовішча Цынвальд (цяпер Цынавец) у Рудных гарах, дзе быў упершыню апісаны ў 1845 годзе.

Уласцівасці

Цынвальдыт - метасаматычны мінерал пнеўматалітавага паходжання, уласцівы для волаваносных жыл і некаторых шчолачных гранітных пегматытаў, грэйзенаў.

Крышталі ліставатыя, зрослыя ў псеўдагексаганальныя пакеты, нагадваюць біёты. Хімічны склад непастаянны (бываюць багатыя і бедныя жалезам цынвальдыты). Працэнтны склад: К2O — 9,5-13, Li2O — 1-5, FeO — 6-12,5, Fe2O3 — 1-5, Н2О — 0,5-1,5, F — 1,5-8. Раскладаецца ў кіслотах . Можна зблытаць з мускавітам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мінералы літыю
Катэгорыя·Мінералы калію
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Слюды
Катэгорыя·Мінералы