Це́рабаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Церабаў.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Мазырскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Беседкаўскага сельсавета[1].