wd wp Пошук:

Царква Уверавання Фамы ў Васкрэсенне Хрыстова на Мячыне

Царква Уверавання Фамы ў Васкрэсенне Хрыстова на Мячыне ў Ноўгарадзе

Царква Уверавання Фамы ў светлае свята Васкрэсення Хрыстовага на Мячыне — каменны храм 12 ст. на возеры Мячыне[ru] ў Ноўгарадзе. Некалі належаў Васкрасенскаму жаночаму манастыру, цяпер не дзейнічае.

Гісторыя

Заходні фасад царквы.

Каменная царква была закладзена восенню 1195 года, ужо ў 1196 годзе будаўніцтва было завершана. Пасля спалення манастыра ў 1386 годзе ў царкве вяліся аднаўленчыя работы. К сярэдзіне XV ст. царква прыйшла ў трухлявы стан і ў 1463 годзе пабудавана зноў (летапіс Аўрамкі пад 6971 і 6972 гадамі).

Аўтар, будаўнікі і заказчык невядомыя. У час шведскага спусташэння манастыр быў зруйнаваны і пуставаў 15 гадоў. У 1626 годзе царква была адрамантавана і асвечана. У 1752 годзе манастыр быў скасаваны, у 1763 годзе царква Уверавання Фамы пераведзена ў прыхадскую.

У гады Вялікай Айчыннай вайны помнік выкарыстоўваўся нямецка-фашысцкімі захопнікамі як агнявая кропка. Да правядзення кансервацыйна-аднаўленчых работ ён знаходзіўся ў аварыйным стане.

Царква чатырохстоўпная, трохапсідная, квадратная ў плане, аднакупальная з падцаркоўем. Фасады раздзеленыя лапаткамі на тры няроўныя часткі. Заходні фасад мае па тры акны. Яны ўяўляюць сабой нішу з арачнай перамычкай. У другім і трэцім ярусах аконных праёмаў няма. У другім ярусе цэнтральнай трэці дзвярны праём XV стагоддзя з паўкруглым завяршэннем. Да партала ў старажытнасці прымыкаў ганак. Ні ганак, ні яго падмурак не захаваліся, бо ў час вайны пры будаванні бліндажа грунт быў перакапаны. Справа ад дзвярнога праёма маецца ўкладны крыж з дугападобнымі парасткамі, якія ідуць ад яго асновы да канцоў бакавых галін («расквітнелая галіна»). Другі ўкладны крыж, які знаходзіўся на сярэдняй паўднёвай лапатцы, быў страчаны ў час вайны.

У старажытнасці царква не мела хораў. Была распісана. Фрагменты фрэсак выяўлены на сценах і слупах на ўзроўні падлогі XIV стагоддзя.

У 1959 годзе ад удару маланкі абвалілася абліцоўка паўднёва-заходняга кута. А вясной 1960 года, з-за дрэннага даху, абвалілася цэнтральнае скляпенне царквы разам з барабанам і галоўкай. Праваліўся дах, а па сценах пайшлі вялікія вертыкальныя трэшчыны. Магло адбыцца поўнае абвальванне будынка. Кансервацыя прыпыніла далейшае разбурэнне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Храмы Вялікага Ноўгарада