wd wp Пошук:

Царква Святой Маргарыты

Царква Святой Маргарыты ў Вэстмінстэры (St Margaret’s, Westminster) — познегатычная царква на тэрыторыі Вэстмінстэрскага абацтва, якая выходзіць фасадам на Парламенцкую плошчу. Нароўні з Вэстмінстэрскім палацам і абацтвам ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя царквы пачынаецца ў XII стагоддзі, калі бенедыкцінцы пабудавалі ў Лондане першую царкву ў імя Маргарыты Антыяхійскай. Яна была адбудавана нанова пры першых Цюдорах (у 1486—1523 гг.), а ў XVII стст. па патрабаванні пурытан зрабілася прыхадской для членаў Брытанскага парламента. У 1730-я гг. храм быў абліцаваны светлым портлендскім вапняком, адна з веж падверглася перабудове. У XIX стагоддзі да царквы прыбудавалі прытворы, быў цалкам абноўлены яе інтэр’ер.

Прама за храмам маячыць сілуэт Біг-Бена.

У царкве Св. Маргарыты пахаваны Уільям Кэкстан і Уолтэр Рэлі, пра што нагадваюць фігурныя вітражы з іх выявамі. Тут па традыцыі бралі шлюб шматлікія пакаленні англійскай арыстакратыі, і ў іх ліку Уінстан Чэрчыль. Вядомасцю карыстаецца царкоўны арган.

Зноскі

  1. https://www.achurchnearyou.com/
  2. http://whc.unesco.org/en/list/426
  3. https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1226286

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вэстмінстэр
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Лондана
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі