wd wp Пошук:

Царква Санта-Марыя Фармоза

Царква Санта-Марыя Фармоза
Інтэр'ер

Царква Санта-Марыя Фармоза (італ. Santa Maria Formosa) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла. Знаходзіцца на аднайменнай плошчы Санта-Марыя Фармоза.

Царква была пабудавана ў 1492 годзе на месцы старадаўняй царквы па праекту Маура Кадучы. З архітэктурных асаблівасцей можна адзначыць выпуклыя крэмавыя апсіды, гратэскавая маска ля падножжа званіцы - адна з многіх барочных дэталяў храма.

У царкве знаходзяцца некалькі шэдэўраў прадстаўнікоў Венецыянскай школы жывапісу. Галоўны з іх - поліптых «Святая Варвара са святымі» працы Пальмы іль Век’ё. Гэтая праца лічыцца ў мастака лепшай. Яшчэ адным шэдэўрам з’яўляецца трыпціх «Мадонна Мізэркордыя» працы Барталамеа Віварыні. Ён стварыў гэты твор у 1473 годзе на сродкі царкоўнай кангрэгацыі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1492 годзе