wd wp Пошук:

Барталамеа Віварыні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віварыні.

«Хрыстос на троне», 1450
«Мадонна і дзіця», 1490

Барталамеа Віварыні (італ.: Bartolommeo Vivarini; вядомы таксама як Барталамеа да Мурана; паміж 1425 і 1432 — паміж 1490 і 1499) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мурана. У першай палове 1450-х гадах (магчыма, што і да сярэдзіны 1460-х) працаваў, відаць, пераважна разам са сваім старэйшым братам Антоніа (найбольш значная работа гэтага перыяду — «Слава Святога Пятра», напісаная для царквы Святога Францыска(італ.) бел. ў Падуі). Сярод наступных работ Віварыні вялікае месца займаюць выявы Маці Божай, з якіх асабліва выдатным лічыцца «Вечнадзева на троне» (1465) для сабора(італ.) бел. ў горадзе Бары. Апошняя вядомая датаваная праца Віварыні — «Святая Варвара» (1490).

Большасць твораў Віварыні выкананы тэмперай, аднак ён быў і адным з першых італьянскіх мастакоў, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы (пачынаючы з 1473); пісьму алеем Віварыні вучыўся ў Антанела да Месіна.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Bartolomeo Vivarini // Catalogue of the Unione Romana Biblioteche Scientifiche
  3. Bartolomeo Vivarini // opac.vatlib.it

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1499 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віварыні