wd wp Пошук:

Царква Джэзуіці

Царква Джэзуіці

Царква Джэзуіці (італ. Gesuiti) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа. Афіцыйная назва пры асвячэнні Санта-Марыя Асунта (Santa Maria Assunta).

Гісторыя

Сувязь езуітаў і папскага прастолу стваралі напружанасць з Венецыянскай рэспублікай. Езуіты падтрымалі інтэрдыкт папы Паўла V 1606 супраць Венецыі, і былі выгнаныя з горада. Аднак у 1714 езуіты атрымалі дазвол пабудаваць уласную царкву на месцы больш старой царквы 1150, прысвечанай Святой Марыі Егіпецкай. Новая царква была пабудавана ў перыяд з 1715 па 1729 гг. Архітэктар царквы Даменіка Росі спраектаваў царкву ў барочным стылі ў выглядзе лацінскага крыжа з шырокім нефам, што павінна было паўтараць галоўную езуіцкую царква Іль-Джэзу. Пасля скасавання езуітаў У 1774 годзе суседняя з царквой езуіцкая школа была перададзена грамадзянскай адміністрацыі, а з 1807 года царква выкарыстоўвалася як вайсковыя казармы да 1844, калі езуіты вярнуліся ў Венецыю

Знешні выгляд

Фасад царквы працы Фатарэта ўпрыгожаны скульптурамі апосталаў і унебаўшэсцем на вяршыні тымпана, вядомых венецыянскіх разьбяроў XVIII стагоддзя - Тарэці, Кабіянка, Барата і інш. На задняй сцяне надмагільны помнік сям’і Да Лесэ працы Якопа Сансавіна, скульптуры працы разьбяра Алесандра Віторыя.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1715 годзе
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1715 год у Еўропе