wd wp Пошук:

Царква Благавешчання на Гарадзішчы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Благавешчанская царква.

Царква Благавешчання на Гарадзішчы — незахаваны праваслаўны храм, руіны якога размешчаны на Рурыкавым гарадзішчы на поўнач ад возера Ільмень на правым беразе Волхава.

Помнік уваходзіць у спіс Сусветнай спачыны ЮНЕСКА (як адзін з гістарычных помнікаў Ноўгарада і ваколіц).

Гісторыя

Благавешчанская царква да 1910 года.

Першы храм на гэтым месцы быў закладзены ў 1103 годзе наўгародскім князем Мсціславам Уладзіміравічам, сынам кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Ён быў другой пасля Сафійскага сабора каменнай пабудовай Ноўгарада. Як мяркуецца, яго будаўніком быў майстар Пётр, вядомы з Наўгародскага летапісу як кіраўнік ўзвядзення Георгіеўскага сабора Юр’ева манастыра[ru], які таксама, як мяркуецца, пабудаваў Мікола-Дварышчанскі сабор.

У 13421343 гадах на месцы разабранага храма 12 стагоддзя быў пабудаваны новы храм, які прастаяў да 1941 года. Заказчыкам храма на гэты раз быў наўгародскі архіепіскап Васілій. Царква была тыповым узорам наўгародскага дойлідства сярэдзіны XIV стагоддзя і ўяўляла сабой вялікі шасцістоўпны трохапсідны храм з прылеглай да яго лесвічнай вежай. Сцены звонку і ўнутры апрацаваны лапаткамі. Фасады царквы мелі, відаць, трохлопасцевыя завяршэнні. Скляпенне і купал храма абваліліся яшчэ ў старажытнасці і былі заменены драўлянымі перакрыццямі. Царква Благавешчання істотна пацярпела ў гады шведскай акупацыі 16111617 гадоў.

У 1797 годзе састарэлы помнік капітальна перабудоўваўся, вялікая частка скляпенняў, арак і барабан былі разабраны. У 1806 годзе да заходняй сцяны царквы прыбудавана паперць з невялікай каменнай званіцай, у паперці зроблен прыдзел Стрэчання. К 60-м гадам XIX стагоддзя храм ужо меў толькі адзін уваход з захаду. Падлога ў царкве была драўляная, дашчаная. У 1882 годзе паперць і званіца былі капітальна перабудаваны.

Царква Благавешчання заставалася дзеючай да 1930 года. Пасля таго, як царква была закрыта, яна не выкарыстоўвалася. У Вялікую Айчынную вайну царква Благавешчання была разбурана нямецкім артылерыйскім абстрэлам.

Фрэскі

Від руін царквы з ракі Волхаў
Аплакванне Хрыста са святымі Радзівонам і Іаанам Багасловам па баках. Фрэска Благавешчанскай царквы. XIV ст.

Царква Благавешчання не была распісана цалкам. Фрэскавы роспіс размяшчаўся толькі на невялікім участку сцяны ў нішы ахвярніка храма. У цэнтры нішы намалявана кампазіцыя «Рiеta» («Хрыстос у труне», ці «Не рыдай Мене, Мати»), упадабаная у візантыйскім і раннеітальянскім мастацтве ХІІІ — ХIV стагоддзяў. Па баках ад яе фігуры Іаана Багаслова і епіскапа Радзівона, відаць, нябеснага заступніка заказчыка роспісу. Дакладная дата гарадзішчанскага роспісу невядома. Па адной з версій іх звязваюць з заканчэннем пабудовы, што робіць іх сярод наўгародскіх роспісаў ХIV стагоддзя самымі раннімі. Па іншай версіі, роспіс выкананы ў канцы ХIV стагоддзя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі пад пагрозай знішчэння
Катэгорыя·Храмы Вялікага Ноўгарада
Катэгорыя·Храмы Дабравешчання
Катэгорыя·Страчаныя храмы Расіі
Катэгорыя·Наўгародская зямля
Катэгорыя·З'явіліся ў 1103 годзе
Катэгорыя·Руіны ў Расіі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Збудаванні, разбураныя ў 1941 годзе