wd wp Пошук:

Цаа Ван Віен

Цаа Ван Віен (в’етн.: Cao Văn Viên; 11 студзеня 192122 студзеня 2008) — паўднёвав’етнамскі ваеначальнік, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў. У перыяд з 1965 па 1975 займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба арміі Рэспублікі В’етнам. У 1967 годзе некаторы час з’яўляўся міністрам абароны.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 студзеня 1921 года ў В’енцьяне (Лаос) ў сям’і в’етнамскіх купцоў. У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. Затым працаваў дзяржаўным служачым у Паксэ ў Паўднёвым Лаосе. У пачатку 1949 года рушыў услед за сваімі бацькамі ў В’етнам.

Вярнуўшыся на гістарычную радзіму, Віен паступіў на службу ў войска Французскага саюза і быў накіраваны на курсы падрыхтоўкі в’етнамскіх афіцэраў у мясцовае ваеннае вучылішча ў Вунгтау. У канцы ён атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля вучобы служыў у пяхотных войсках.

У 1951 годзе Віен пераведзены ў нацыянальную армію, атрымаў званне лейтэнанта і быў накіраваны на заняткі па тактычным камандаванню ў Ханойскі цэнтр тактычнай падрыхтоўкі. У пачатку 1952 года ён прызначаны начальнікам 2-га аддзела ў камандаванні ваеннай зоны Хунг Ен пад камандаваннем капітана Дуонг Куі Фана. У сярэдзіне года ён Віен званне капітана і быў прызначаны камандзірам 10-га батальёна. У 1954 года ён заняў пасаду начальніка 3-га падраздзялення ваеннай зоны Хунг Ен. Хутка даслужыўся да маёра і стаў начальнікам 4-га дывізіёна.

У канцы кастрычніка 1955 года, пасля стварэння ўрада Рэспублікі В’етнам, ён быў прызначаны ваенным аташэ новай дзяржавы ў ЗША. У пачатку 1956 года Віена адклікалі для працягу службы ў Генеральным штабе. У чэрвені таго ж года ён быў накіраваны на курс для старэйшага персаналу ў камандна-штабную акадэмію Форт-Лівенворт (штат Канзас). Пасля выпуску ў пачатку мая 1957 года ён прызначаны начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў прэзідэнцкага палаца. У 1958 годзе яму прысвоена званне падпалкоўніка.

Падчас путчу 1960 года ён быў арыштаваны сіламі палкоўніка Нгуен Чан Тхі і вызвалены пасля поўнага правалу змоўшчыкаў. Неўзабаве пасля гэтага ён быў прызначаны прэзідэнтам Нго Дзінь З’емам камандуючым паветрана-дэсантнай брыгадай. У канцы года Віену прысвоена званне палкоўніка.

3 сакавіка 1964 года павышаны да генерал-маёра. У верасні стаў начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Генеральнага штаба.

У 1965-м Віена павысілі да генерал-лейтэнанта. Ён быў прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. 14 верасня 1966 года адначасова заняў пасаду галоўнакамандуючага ВМФ.

28 студзеня 1967 года ён атрымаў пасады міністра нацыянальнай абароны. Пры гэтым 2 красавіка яму было прысвоена званне генерала. 7 лістапада таго ж года пасаду міністра абароны была перададзена генерал-лейтэнанту Нгуен Ван Ві.

У 1975 годзе, у сувязі з перамогай камуністаў ва В’етнамскай вайне, эміграваў у ЗША. Пасля смерці жонкі і неўзабаве пасля смерці адзінага сына ён жыў у Арлінгтоне (штат Вірджынія). Апошні гады Віен пражыў у доме састарэлых.

Памёр 22 студзеня 2008 ва ўзросце 87 гадоў.

Працы

Сям’я

Бацька Цаа Ван Тай нарадзіўся ў 1900 годзе ў Паўночным В’етнаме, гандляваў у Лаосе. Маці звалі Нгуен Тхі Ва. Жонка Тран Тхі Таа нарадзілася ў 1925 годзе ў правінцыі Шакчанг. Ад яе было двое дзяцей (1 сын і 1 дачка): Цаа Ань Туан і Цаа Тхі Фыонг Лан (стала прафесарам права ў ЗША, а таксама пісьменніцай пад псеўданімам Лан Цаа).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)