Хітыназоі (Chitinozoa) — група выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія адносіліся да прасцейшых.
Ракавіны трывалыя, хіцінападобныя, цыліндрычнай або канічнай формы, 1-, 2- і 3-слойнай будовы, з гладкай або арнаментаванай паверхняй. Адзіночныя формы, утваралі таксама ланцугападобныя нагрувашчванні.
Жылі ў морах. На Беларусі рэшткі хітыназоі выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону. Па рэштках хітыназоі вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.