wd wp Пошук:

Хітрыдыяльныя

Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.

Апісанне

Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.

Арэал і экалогія

Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый (Olpidium), рызафідый і сінхітрый (Synchytrium). Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях.

Класіфікацыя

Адрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў.

Значэнне

Узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хітрыдыяміцэты
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта