wd wp Пошук:

Хён Бін

Хён Бін (кар.: 현빈, ханча: 玄彬; сапраўднае імя Кім Тэ Пён, кар.: 김태평, ханча: 金泰坪; нар. 25 верасня 1982, Сеул, Паўднёвая Карэя)[3] — паўднёвакарэйскі акцёр. Шырокую вядомасць Хён Бін атрымаў дзякуючы ролі ў рамантычнай камедыйнай тэледраме 2005 года «Маё імя Кім Самсун». Пасля ён зняўся ў галоўных ролях у іншых паспяховых праектах, у тым ліку ў рамантычнай фэнтэзі-драме «Таемны сад» (2010—2011), фэнтэзійным серыяле «Успаміны пра Альгамбру» (2018—2019) і рамантычным серыяле «Каханне з неба» (2019—2020). Папулярнасць Хён Біна яшчэ больш павялічылася дзякуючы яго ролям у шэрагу хіт-серыялаў: баевіку «Тайная місія» (2017), крымінальных трылерах «Ашуканцы» (2017)[4] і «Перамовы» (2018), а таксама апакаліптычнаму фільму жахаў «Нястрымны» (2018). У 2011 годзе Хён Бін стаў «Акцёрам года» па версіі Gallup Korea.[5] Поспех яго работ на міжнародным узроўні прынес яму тытул «Зоркі Халю». Хён Бін з’яўляецца адным з самых высокааплатных і ўплывовых акцёраў Паўднёвай Карэі.

Зноскі

  1. Bin Hyeon // ČSFD — 2001.
  2. 손예진·현빈, 결혼식 사진 깜짝 공개…신혼여행은 미국으로(кар.)  (12 красавіка 2022).
  3. 5 reasons to love Hyun Bin, Crash Landing’s dreamy leading man(англ.) . South China Morning Post (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020.
  4. [INTERVIEW From rom-com heartthrob to action hero] (нявызн.). The Korea Times (4 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018.
  5. Ко, Хён Ён. “현빈, 올해를 빛낸 탤런트 1위”<갤럽>(кар.) . Yonhap News Agency (21 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акцёры Паўднёвай Карэі