wd wp Пошук:

Хёнефас

Хёнефас (нарв.: Hønefoss) — горад у лене Бускеруд, адміністрацыйны цэнтр камуны Рынгерыке, Нарвегія. Назву атрымаў ад аднайменнага вадаспаду на рацэ Бегна. Хёнефас атрымаў статус горада ў 1852 годзе. Да 1964 года Хёнефас з’яўляўся самастойным муніцыпалітэтам, але затым увайшоў у склад камуны Рынгерыке. У 2002 годзе горад адзначыў 150-годдзе. Аснову эканомікі горада складаюць некалькі фабрык, у тым ліку адна з найбуйнейшых у Еўропе фабрык па выпуску газетнай паперы Norske Skog Follum.

Зноскі

  1. Population and land area in urban settlements, 1 January 2018Statistics Norway, 2018.
  2. 1 2 Tettsteders befolkning og arealStatistics Norway.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Нарвегіі
Катэгорыя·Бускеруд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных