Хурджын ці хурджун[1] (азерб.: Xurcun, арм.: Խուրջին) — традыцыйная ўсходняя сумка, вытканая дывановай тэхнікай з рознакаляровых ваўняных валокнаў і ўпрыгожаная бубенцамі. Складаецца з двух частак (мяшкоў). Хурджыны могуць мець розныя памеры. У асноўным прызначаны для пераноскі сельскагаспадарчых прадуктаў і інш. У Азербайджане вялікія перамётныя сумкі хурджун рабілі з аднабаковай і двухбаковай бязворсавай тканіны[1]. У Арменіі хурджыны рабіліся са скуры ці воўны[2].
З даўніх часоў хурджун выкарыстоўваўся ва ўсходніх (у тым ліку каўказскіх) народаў.