wd wp Пошук:

Хуга Баль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баль. Хуга Баль (22 лютага 1886, Пірмазенс — 14 верасня 1927) — нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазенс (Германія). У 19061910 гадах вывучаў сацыялогію і філасофію ва ўніверсітэтах Мюнхена, Гайдэльберга і Базеля. Дысертацыю, прысвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, не скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль звярнуўся да пратэстантызму.

У 1910 годзе пераехаў у Берлін з намерам зрабіцца акцёрам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысёрам Максам Райнхартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Плаўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхене. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.

У пачатку Першай сусветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо праз некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Хуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хенінгс эмігруе ў Швейцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швейцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.

У лютым 1916 года разам з Хансам Арпам, Трыстанам Тцарам і Марселем Жанко Хуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 года на свет з’явіўся «Маніфест дадаізму», напісаны Балем.

Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Берне. У ліпені 1920 года ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асвечанае рэлігіяй жыццё.

Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікеланджэла. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзённік падзей часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гесэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.surrealismcentre.ac.uk/papersofsurrealism/journal6/acrobat%20files/articles/lewerpdf.pdf
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дадаізм
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі-экспрэсіяністы
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта