wd wp Пошук:

Хубілай

Хубілай (кіт.: 忽必烈,23 верасня 1215[6] — 18 лютага 1294[7]) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).

Біяграфія

Чынгізід, унук Чынгісхана, сын Талуя і Сархахтані-бекі. У 1260 годзе перанёс сталіцу Мангольскай імперыі з Каракорума ў мясцовасць побач з былой сталіцай чжурчжэняў Чжунду («Сярэдняя сталіца»). Яе назвалі Даду (кіт.: 大都«Галоўная сталіца»), ці Ханбалык (пазней пераназваны ў Пекін). У 1279 заваяваў паўднёвы Кітай.

Галоўнаю яго мэтай па ўзыходжанні на прастол стала звяржэнне Сунскай дынастыі ў Кітаі. Пасля зацятай і працяглай барацьбы Хубілай да 1271 годзе авалодаў большай часткай Кітая, дзе вырашыў заснаваць новую дынастыю, даўшы ёй імя Юань, па якім стала звацца яго дзяржава. У 1279 годзе загінуў апошні сунскі імператар, і Хубілай канчаткова далучыў Кітай да Манголіі, заснаваўшы сваю сталіцу ў Ханбалыку.

Хубілай падпарадкаваў сваёй уладзе і суседнія з Кітаем краіны: Бірму, Камбоджу, Карэю, але яго паходы супраць Японіі і В’етнама скончыліся абсалютнай няўдачай. У справах унутранага кіравання Хубілай адрозніваўся мудрасцю; ім быў уведзены цэлы шэраг карысных рэформаў і паляпшэнняў. У 1291 годзе ён падзяліў усю імперыю на 12 правінцый. Ён быў заступнікам будызму, які зрабіў у Кітаі велічэзныя поспехі, а роўна будыйскіх прапаведнікаў і вучоных, якія карысталіся вялікай пашанай і значнымі палёгкамі.

Хубілай не забываў свайго мангольскага паходжання, увёў мангольскую мову ў справаводства Кітая, даручыў будыйскаму вучонаму Пагба-ламе вынайсці адмысловы алфавіт, які атрымаў назву, па форме літар, квадратнага пісьма і служыў дзяржаўным пісьмом для моў імперыі, у першую чаргу для мангольскай, падчас валадарання ў Кітаі дынастыі Юань.

У кітайскай гісторыі Хубілай вядомы пад пасмяротным дынастыйным імем Шы-цзу (кіт.: 始祖,«Заснавальнік дынастыі»).

Зноскі

  1. 1 2 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 25 ліпеня 2021.
  2. 1 2 Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968. Праверана 25 ліпеня 2021.
  3. 1 2 Brockhaus Enzyklopädie Праверана 25 ліпеня 2021.
  4. Хубилай // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 China Biographical Database
  6. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 13. ISBN 0-520-06740-1. https://archive.org/details/khubilaikhanhisl00ross/page/13.
  7. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 227-228. ISBN 0-520-06740-1. https://archive.org/details/khubilaikhanhisl00ross/page/227.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1215 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Дынастыя Талуідаў
Катэгорыя·Юаньскія імператары
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Кіраўнікі Мангольскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Военачальнікі Манголіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1294 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Юань
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных