wd wp Пошук:

Хуан Себасцьян Элькана

Хуан Себасцьян дэль Кана (пазней прозвішча змяніў на больш мілагучнае Элькана), ісп. Juan Sebastián del Cano (Elcano) (1486/1487, Гетарыя, Краіна Баскаў, правінцыя Гіпускоа, Каралеўства Кастылія, цяпер Іспанія — 4 жніўня 1526, Ціхі акіян) — іспанскі мараплавец баскскага паходжання.

Біяграфія

У маладосці быў наймітам, ваяваў у Італіі. Зарабіўшы грошай, пасяліўся ў Севільі, стаў капітанам гандлёвага судна. Згалеў і апынуўся пад пагрозай турмы; каб выратавацца, запісаўся ў экспедыцыю Магелана.

Вядомы тым, што ўзначаліў экспедыцыю Магелана пасля смерці апошняга і завяршыў яе 8 верасня 1522 года, прывёўшы карабель «Вікторыя» з Паўднёва-Усходняй Азіі ў Іспанію. Зваротны шлях Элькана быў вельмі рызыкоўным, бо, каб пазбегнуць сутыкненняў з партугальцамі, ён вёў «Вікторыю» праз паўднёвыя воды Індыйскага акіяна і вакол Афрыкі, не набліжаючыся да берага. 18 сакавіка 1522 Элькана адкрыў востраў Амстэрдам, але не даў яму ніякай назвы. Акрамя яго, Іспаніі дасягнулі яшчэ 17 чалавек каманды «Вікторыі» (пазней вярнуліся яшчэ затрыманыя партугальцамі на астравах Зялёнага Мыса маракі з «Вікторыі» і 4 чалавека з каманды карабля «Трынідад»). У адрозненне ад Магелана, не разлічваючы пасля «астравоў прыпраў» працягваць шлях на захад, Элькана свядома абраў кругасветны маршрут.

За дадзеную экспедыцыю кароль Карлас I (ён жа імператар Карл V) прысвоіў Элькана асабісты герб, на якім у ліку іншага быў намаляваны зямны шар з дэвізам Primus circumdedisti me (лац. Ты першы абмінуў мяне), і прызначыў штогадовую пенсію.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  2. Juan Sebastián Elcano // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Кастылія і Леон
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1526 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мараплаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Удзельнікі кругасветных падарожжаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1476 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня